Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пачынаеца вахта ля брамы зачыненага ліцэю 10:54, 01/06/2004
Калектыў Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа правёў сход ля брамы зачыненага будынка ліцэю. З 1 чэрвеня бацькі ліцэістаў штодня будуць стаяць у пікеце ля брамы, а з 15 чэрвеня да іх далучацца навучэнцы.
Навучэнец трэцяга курсу Франак Вячорка -- старшыня вучнёўскай рады, распавёў Радыё Свабода пра заплянаваныя мерапрыемствы ля будынку ліцэю:
“Мяркуецца, штодня тут будуць пяць-сем чалавек папросту прынцыпова дзяжурыць. Яны будуць глядзець за ліцэем, за парадкам, а калі зноў будуць нейкія дзеяньні ў разбурэньні нашага будынку, то клікаць усіх астатніх, каб ладзіць акцыі і пратэставаць супраць разбурэньня нашага будынку. Мы не губляем надзеі, і спадзяюся, калі-небудзь вернемся сюды і тут зноў пачнуцца нашы заняткі”.
“Цэлы год мы вучымся ў падпольлі, у непрыстасаваных для гэтага памяшканьнях. Як бачым, з будынкам нічога ня сталася — яго ніхто не рамантуе. Які быў напачатку году, такі і застаўся дагэтуль. Абляпілі з аднаго боку нейкім тынкам дзіўным і ўсё. Трымаюць там нейкіх вахцёраў ды яшчэ нейкіх дзеячоў. Ня ведаю, што з гэтым будынкам будзе — будзе так і стаяць, ці зь ім нешта зробяць нарэшце. Мяркую, што калі-небудзь улада зьменіцца і ўсё будзе добра”, -- гаворыць ліцэіст Павал Супаненка.
Ліцэісты далучацца да акцыі бацькоў з 15 чэрвеня, калі здадуць усе экзамэны. Франак Вячорка распавёў, што навучэнцы цягам двух месяцаў будуць ладзіць іншыя акцыі ў падтрымку ліцэю. Яны разьлічваюць, што грамадзкасьць паўплывае на ўлады, каб спыніць перасьлед унікальнай навучальнай установы. Минск, Белоруссия ddddd