Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Улады адмаўляюцца рэгістраваць суполкі палітычных партыяў 11:07, 07/06/2004
Зьвесткі пра тое, што суполкі палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яданьняў ня могуць зарэгістравацца альбо стаць на ўлік у мясцовых структурах улады, прыходзяць з розных раёнаў Берасьцейскай вобласьці. Гэта можа прывесьці да таго, што падчас сёлетняй выбарчай кампаніі апазыцыйным партыям ня будзе дазволена вылучаць сваіх кандыдатаў у дэпутаты.
“Рэжым, ці як я яго называю “карпарацыя” вэртыкалі ўлады, рыхтуецца да правядзеньня выбарчай кампаніі нават не паводле выбарчага кодэксу, а менавіта паводле свайго пляну. Робіцца ўсё, каб удзелу ў выбарах ня здолелі прыняць прадстаўнікі апазыцыйных партыяў. Напрыклад, у Жабінкоўскім, Івацэвіцкім ды іншых раёнах нам адмаўляюць у рэгістрацыі першасных арганізацыяў на тых акругах, дзе плянуецца вылучэньне нашых кандыдатаў. Але згодна з выбарчым кодэксам, калі ў акрузе не зарэгістраваная арганізацыя, дык партыя ня мае права вылучаць свайго кандыдата. Адна з прычын, паводле якой адмаўляюць у рэгістрацыі — гэта адсутнасьць юрыдычнага адрасу. Калі раней дазвалялі рэгістраваць арганізацыі на кватэрах, дык цяпер і ў гэтым адмаўляюць”, -- паведаміў Радыё Свабода кіраўнік абласной арганізацый Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” Анатоль Ляўковіч:
Паводле новых патрабаваньняў, рэгістраваць партыйную суполку ў жылым памяшканьні дазволена толькі ў будынках, дзе ёсьць ня больш за адну кватэру. Але і ў гэтым выпадку пытаньне пра юрыдычны адрас мусіць быць узгодненае зь мясцовымі ўладамі.
Між тым, пра цяжкасьці з рэгістрацыяй мясцовых суполак паведамляюць ня толькі берасьцейскія сацыял-дэмакраты, але і прадстаўнікі Партыі БНФ і некаторых грамадзкіх аб’яднаньняў. Минск, Белоруссия