Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дэпутат падазраецца ў злоўжываннi 12:29, 11/06/2004
Пракуратурай Брэсцкай вобласцi па матэрыялах Упраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю па Брэсцкай вобласцi ўзбуджана крымiнальная справа ў адносiнах да адказнай асобы Бярозаўскага райвыканкама, дэпутата раённага Савета. Як стала вядома карэспандэнту «Звязды» з кампетэнтных крынiц, падазраецца выбраннiк у злоўжываннi службовым становiшчам. У прыватнасцi, ён падазраецца ў тым, што ў маi 1994 года, калi працаваў адказнай асобай райвыканкама, выдзелiў двухпакаёвую кватэру мясцовай жыхарцы. Сваiмi дзеяннямi, паводле папярэдняй iнфармацыi, ён нанёс дзяржаве ўрон на суму 9200 долараў ЗША.