Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусы замежжа падтрымалі дэпутатаў групы «Рэспубліка» 14:16, 11/06/2004
Кааліцыя ў абарону дэмакратыі й правоў чалавека ў Беларусі, у якую ўваходзяць 12 беларуска-амэрыканскіх і дзьве беларуска-канадзкія арганізацыі, выказвае салідарнасьць з дэпутатамі групы “Рэспубліка”, якія вядуць галадоўку, дамагаючыся дэмакратычных зьменаў Выбарчага кодэксу РБ. “Выбарчае права павінна гарантаваць адкрытыя й справядлівыя выбары. Такой зьмены выбрачага права даўно патрабуе Арганізацыя па Бясьпецы й Супрацоўніцтве ў Эўропе. Беларусь павінна жыць паводле дэмакратычных стандартаў дзяржаваў Эўрапейскага Зьвязу, зь якім яна цяпер мяжуе. Мы салідарызуемся з галадоўнікамі ў іхнай абароне канстытуцыі РБ, якая прадбачыць толькі два прэзыдэнцкія тэрміны для тае самае асобы. Задуманы ўрадам прэзыдэнта Лукашэнкі канстытуцыйны пераварот у форме рэфэрэндуму яшчэ далей адгародзіць Беларусь ад дэмакратычнага сьвету і спавольніць эканамічнае разьвіцьцё краіны. Мы падтрымваем дамаганьне галадоўнікаў спыніць палітычныя перасьледы, у тым ліку супраць Міхаіла Марыніча. Мы падтрымваем галадоўнікаў маральна й палітычна, высока цэнім іхную мужнасьць у змаганьні за жыцьцё без дыктатуры. Жыве Беларусь!”, -- гаворыцца ў заяве, якую ад імя Кааліцыі падпісалі сустрашыні Аляксандар Сільвановіч і Янка Запруднік.