Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расейскі пасол у Беларусі: Нельга даводзіць людзей да галадоўкі 15:21, 11/06/2004
Расейскі амбасадар у Менску Аляксандар Блахін заявіў на прэсавай канфэрэнцыі, што нельга даводзіць сытуацыю да таго, каб хтосьці выказваў свой пратэст з дапамогай галадоўкі.
Адказваючы на пытаньне Радыё Свабода, чаму расейскі амбасадар у Менску не наведаў дэпутатаў-галадоўнікаў, як гэта зрабілі ягоныя калегі з ЗША і краінаў Эўразьвязу, і якую пазыцыю займае Расея наконт галадоўкі ў Беларусі, Аляксандар Блахін заявіў, што расейскія дэпутаты таксама маюць шмат патрабаваньняў да ўраду і спрабуюць дамагчыся іх выкананьня рознымі шляхамі.
(Блахін: ) “Лічу, што галадоўка — гэта скрайняя форма пратэсту і дамаганьня сваіх патрабаваньняў. І, вядома, мы шкадуем, што гэтыя дэпутаты абралі такую форму пратэсту. Нам здавалася, што такія рэчы было б больш мэтазгодна вырашаць усё ж такі ў парлямэнце шляхам пераконваньня іншых дэпутатаў і цывілізаваным шляхам галасаваць. Я ўвогуле не прыхільнік такіх скрайніх формаў пратэсту ў выглядзе галадовак і г.д. Іншая размова, што, напэўна, тут ёсьць і зваротны бок мэдаля — што, мабыць, нельга сытуацыю даводзіць да таго, каб у кагосьці паўставала жаданьне выказваць сваю форму пратэсту такім чынам”.
А на пытаньне, як ён ставіцца да патрабаваньняў дэпутатаў-галадоўнікаў зьмяніць Выбарчы кодэкс, расейскі амбасадар адказаў, што гэта ўнутраная справа Беларусі, і Масква ня можа дыктаваць беларускаму народу, які кодэкс ён мусіць прыняць. Аднак Аляксандар Блахін дадаў: “Мы за тое, каб выбарчыя законы адпавядалі дэмакратычнай працэдуры выбараў, каб выбары былі празрыстымі й справядлівымі”.
На пытаньне, ці значыць падпісаньне кантракту з “Газпромам” тое, што Масква ўхваліла трэці тэрмін Аляксандра Лукашэнкі, расейскі амбасадар адказаў гэтак:
“Я думаю, што такая ацэнка ні на чым не грунтуецца ўвогуле”. Белоруссия