Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Віцебскі апазыцыянэр правёў у міліцэйскім пастарунку амаль восем гадзінаў 10:58, 14/06/2004
10-11 чэрвеня міліцыянты затрымлівалі віцебскага апазыцыянэра Барыса Хамайду на той час, пакуль Аляксандар Лукашэнка браў удзел у сэмінары для кіроўных работнікаў у Віцебску. Паводле словаў спадара Хамайды, у адказ на пытаньне “За што ж вы мяне столькі часу трымалі ў пастарунку?” яму давялося пачуць ад міліцыянтаў адказ: “За тое, што вы ня рады прыезду Лукашэнкі”. Нічым іншым ягоныя затрыманьні не былі абгрунтаваныя – міліцыянты нават не складалі пратаколаў пра парушэньне грамадзкага парадку, паведаміла Радыё Свабода.