Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 1516 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Каго абараняюць?
10:55, 15/06/2004, Антон Корзун, «Народная воля»

75 дэпутатаў «палаты прадстаўнiкоў нацыянальнага сходу» Беларусi дружна паставiлi свае подпiсы пад зваротам-патрабаваннем аб вызваленнi экс-прэзiдэнта Югаславii Слабадана Мiлошавiча. Iнiцыятарам дакумента стаў намеснiк старшынi пастаяннай парламенцкай камiсii па мiжнародных справах i сувязях з СНД Сяргей Касцян. У iнтэрв`ю БелаПАН ён нагадаў, што 14 мая аналагiчны зварот было прапанавана прыняць усёй «палаце прадстаўнiкоў», аднак для прыняцця станоўчага рашэння не хапiла ўсяго аднаго дэпутацкага голаса. Як бачым, многiх нашых дэпутатаў моцна хвалюе лёс былога прэзiдэнта Югаславii Мiлошавiча, якi, па меркаваннi еўрапейскiх праваахоўных органаў, павiнен несцi судовую адказнасць за свае ўчынкi.

Чаму ж беларускiх "дэпутатаў" не хвалюе лёс сваiх калег, якiя ўжо шмат дзён працягваюць галадоўку? Яны пайшлi на мужны крок, каб палепшыць выбарчае заканадаўства i правесцi чэсныя, справядлiвыя выбары, вярнуць краiне павагу ў свеце. Мэты - высакародныя! Iх падтрымлiваюць партыi i рухi, мiльёны беларусаў. За ходам галадоўкi сочыць Еўропа. А дзе ж беларускiя дэпутаты? Iх моцнага голасу чамусьцi не чуваць.

Скажаце: пытанне, iнiцыяванае генералам Фраловым i яго сябрамi, унесена ў павестку дня сесii на 22 чэрвеня. А чаму так позна? Што, той жа спiкер Папоў цi яго намеснiк Канаплёў не ведаюць, што да 22 чэрвеня галадоўшчыкi могуць не дажыць? А чаму не ратуюць сваiх калег iншыя «дэпутаты»? Чаму маўчыць генерал Чаргiнец? Цi ён ужо не генерал? Чаму маўчаць тыя ж Хрол, Ананьеў, Касцян, iншыя?

Не правяла грунтоўныя парламенцкiя слуханнi так званая «палатка» i па ходу расследавання аб знiклых палiтычных апанентах рэжыму. Дзе Ганчар? Дзе Захаранка? Дзе Завадскi? Дзе Красоўскi?.. Гэта i многае iншае цiкавiць Еўропу i ўвесь цывiлiзаваны свет. А дзе ж голас беларускiх «дэпутатаў»? Не выступаюць яны i ў абарону Марынiча... Iх, бачыце, хвалюе лёс дыктатара Мiлошавiча, якi развязаў канфлiкт на Балканах, у ходзе якога пралiта шмат крывi.

Хто ж у свеце будзе паважаць i прызнаваць такi «парламент»?
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: