Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дзяржсакратар прэзыдэнта Польшчы сочыць за галадоўкай у Беларусі 10:58, 16/06/2004
Дзяржсакратар канцылярыі польскага прэзыдэнта Аляксандра Квасьнеўскага Тадэвуш Івіньскі сказаў Радыё Свабода, што сочыць за галадоўкай беларускіх парлямэнтароў і палітыкаў ды з павагай ставіцца да іхнага выбару. “Гэта, канечне, пытаньне, які вынік будзе мець галадоўка. Дэпутаты спрабуюць зьвярнуць увагу беларусаў на неабходнасьць зьменаў у выбарчым заканадаўстве напярэдадні выбараў. На маю думку, калі казаць пра кароткатэрміновую пэрспэктыву, дык гэтага можа і не атрымацца, але з упэўненасьцю можна сказаць, што акцыя галадоўнікаў – гэта струменьчык, які можа ператварыцца ў вялікую раку пераменаў» , -- сказаў Тадэвуш Івіньскі.