Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 1718 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сьпікер польскага Сэйму і іншыя вядомыя польскія палітыкі падтрымалі беларускіх галадоўнікаў
10:45, 17/06/2004

Шэраг вядомых польскіх палітыкаў выказалі сваю салідарнасьць з галадоўнікамі ў Беларусі. Сьпікер польскага Сэйму Юзэф Алексы выказаў падтрымку беларускім галадоўнікам. “Я з упэўненасьцю магу сказаць, што мэты, якіх дамагаюцца галадоўнікі – слушныя. Таму я іх падтрымліваю”, -- сказаў Радыё Свабода сьпікер польскага Сэйму Юзэф Алексы.

Генэральны сакратар кіруючай цяпер у Польшчы партыі – Саюзу левых дэмакратаў – Марэк Дыдух таксама выказаў салідарнасьць зь беларускімі галадоўнікамі ды сказаў, што выбарчае заканадаўства ў Беларусі трэба зьмяніць.

“Я быў у Беларусі летась і лічу, што заканадаўства аб выбарах у гэтай краіне трэба зьмяніць. Там павінна быць менш цэнтралізацыі, прадугледжаныя дэмакратычныя стандарты што да падліку галасоў. Калі гэта зрабіць, дык зьмяніўся б і кшталт беларускага парлямэнту – ён стаў бы больш дэмакратычным. І калі дэпутаты дамагаюцца такіх зьменаў, дык я цалкам іх падтрымліваю”, -- сказаў генэральны сакратар Саюзу левых дэмакратаў Польшчы.

Ян Ракіта – кіраўнік парлямэнцкай фракцыі партыі “Грамадзянская плятформа”, якая ёсьць цяпер у Польшчы найбольш папулярнай і перамагла напярэдадні ў выбарах у Эўрапарлямэнт, заявіў, што шчыра падтрымлівае галадоўнікаў, якія змагаюцца за дэмакратыю ў Беларусі.

“Вялікая мара кожнага паляка – каб у Беларусі як мага хутчэй надышлі часы свабоды і трыюмфу законаў. Я ўпэўнены, што час гэты надыдзе хутка, а людзі, якія за гэта змагаюцца будуць ведаць, што рабілі слушную справу – так як цяпер гэта ведаюць былыя актывісты “Салідарнасьці”. Таму ўсе тыя, каго цяпер перасьледуюць, каму закрываюць газэты, але яны ўсё ж змагаюцца, змагаюцца за права на дэмакратычныя выбары, робяць добрую справу ня толькі для ўласнай краіны, але й для будучага ўсёй Эўропы. Я цалкам зь імі салідарны і ўсім сэрцам, усімі маімі думкамі падтрымліваю змагароў за свабоду, дэмакратыю і грамадзянскія правы ў Беларусі”, -- сказаў Радыё Свабода Ян Ракіта, які ёсьць адным з найбольш рэальных кандыдатаў на пасаду прэм’ер-міністра Польшчы.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: