Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 1718 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Браніслаў Герэмэк: «Гэтыя 10 гадоў Беларусь згубіла»
14:40, 17/06/2004

Браніслаў Герэмэк – выбітны польскі навуковец, палітык і грамадзкі дзеяч, адзін з кіраўнікоў “Салідарнасьці” у 1980-я, і адзін з аўтараў канцэпцыі польскага “Круглага стала”, потым міністар замежных справаў Польшчы, абраны ў Эўрапарлямэнт. Пра гэта афіцыйна паведаміла 15 чэрвеня выбарчая камісія. Пры гэтым, паводле некаторых зьвестак, прафэсар Герэмэк мае рэальны шанец заняць пасаду сьпікера Эўрапейскага парлямэнту. Некалькі дзён таму Браніслаў Герэмэк даў эксклюзіўнае інтэрвію Радыё Свабода.

У Польшчы пра Браніслава Герэмка кажуць, што ён – архітэктар далучэньня краіны да НАТО. Менавіта ў той час, калі ён быў міністрам замежных справаў, Польшча стала паўнапраўным сябрам альянсу. “Мы атрымалі такія гарантыі бясьпекі, якіх ніколі ў гісторыі ня мелі”, – заявіў тады Герэмэк. Між тым у суседняй Беларусі афіцыйная прапаганда выкарыстоўвае НАТО ў якасьці страшнага “пудзілы”.

-- Ці варта беларусам баяцца НАТО?

-- НАТО не выступае супраць кагосьці, але абараняе сваіх сябраў, а таксама падтрымлівае мір у Эўропе. НАТО ніколі нічога не зрабіў насуперак волі грамадзянаў краінаў, якія ўваходзяць у блёк. Варта ўзгадаць Косава, дзе сотні тысячаў чалавек апынуліся пад пагрозай толькі з-за сваёй рэлігіі ці нацыянальнасьці. НАТО выступіў у іхную абарону, але ня супраць нейкай дзяржавы. На маю думку, той факт, што Польшча ёсьць сябрам НАТО – гэта добры знак для беларускага народу. Знак таго, што інтарэсы НАТО ў ніякай ступені не супярэчаць інтарэсам беларусаў. Палякі зацікаўленыя ў тым, каб Беларусь была на правільным шляху, і палякі заўсёды будуць салідарныя зь беларусамі.

Паводле Браніслава Герэмка, на пачатку 1990-х гадоў, калі ён быў кіраўніком парлямэнцкай камісіі ў замежных справах, у Польшчы ніхто не сумняваўся, што Беларусь будзе дэмакратычнай дзяржавай і блізкім партнэрам Польшчы. Атрымалася, аднак, іначай. А ў 1998 годзе, Аляксандар Лукашэнка не схацеў нават спаткацца з Браніславам Герэмкам, які быў тады міністрам замежных справаў Польшчы і кіраўніком АБСЭ. Гэта быў адзіны такі выпадак у Эўропе.

-- Мне падаецца, што гэта мае выказваньні напярэдадні візыту сапсавалі настрой беларускаму кіраўніку. Я ня маю да яго прэтэнзіяў за гэта, бо выказаўся тады на адрас Лукашэнкі амаль так крытычна, як я пра яго думаю. Але гэты інцыдэнт ніколі ня меў уплыву на нашыя двухбаковыя дачыненьні і шматлікія кантакты, якія прынесьлі карысьць нашым народам. А калі прэзыдэнт Беларусі не хацеў у гэтых кантактах браць удзел, дык гэта ягоная справа і нават рызыкну сказаць, што ў выніку ён толькі страціў.

-- 10 гадоў таму палякі былі ўпэўненыя, што Беларусь пойдзе па сьлядох Польшчы і прыбалтыйскіх краінаў. А дзе цяпер ёсьць Беларусь, якая пайшла, так бы мовіць, у адваротным кірунку?

-- На жаль, гэтыя 10 гадоў Беларусь згубіла. Час, які можна было выкарыстаць дзеля таго, каб падрыхтавацца да выкананьня эўрапейскіх стандартаў, каб атрымліваць дапамогу ад Эўразьвязу, і ўвогуле, каб да яе ставіліся як да сур’ёзнага партнэра, гэты час страчаны. У дадзены момант пра Беларусь думаюць як пра савецкі запаведнік, дзе існуе лад, якога няма нават там, дзе была сталіца савецкай сыстэмы. Я перакананы, што беларусы такога не заслугоўваюць. Беларусь папросту змушаюць збочыць з дарогі, на якой яна магла можа знайсьці дарогу ў добрую будучыню.

-- Дзесяць гадоў страчаныя. Страчаныя для падрыхтоўкі да сяброўства ў Эўразьвязе. Але ці мае Беларусь і надалей шанец стаць сябрам абя’днанай Эўропы. Калі так, дык калі?

-- На маю думку, у гэтым сэнсе ёсьць значная розьніца паміж Беларусьсю і Ўкраінай. Апошняя дэкляруе жаданьне далучэньня да Эўразьвязу і супрацоўнічае з Захадам. Рэальна, Украіна можа далучыцца да Эўразьвязу цягам 10 гадоў, а Беларусь – цягам 10-15 гадоў. Чаму для Беларусі таксама 10 гадоў, як і для Ўкраіны? Бо насамрэч, тое, што перашкаджае Беларусі на шляху да Эўразьвязу можа зьмененае адным павевам ветру і тады ўсё будзе добра.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: