Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Яшчэ адзін падазраваны ў паклёпе на Лукашэнку ў Горадні 10:45, 17/06/2004
Намесьнік старшыні Агульнацыянальнага страйкаму прадпрымальнікаў Беларусі Аляксандр Васільеў прызнаны падазраваным па справе аб публічнай абразе прэзыдэнта Лукашэнкі. Спадару Васільеву далі падпісаць пастанову аб прызнаньні яго падазраваным і ўзялі зь яго падпіску аб нявыезьдзе. Гэта адбылося 16 чэрвеня ў Ленінскай раённай пракуратуры Горадні. Сёння яго выклікаюць у пракуратуру на допыт. Абвінавачаным па гэтай справе прызнаны і старшыня страйкаму Валеры Леванеўскі, які зь 19 траўня знаходзіцца ў гарадзенскім сьледчым ізалятары. Яго абвінавачваюць у тым, што ён вырабіў і распаўсюдзіў улётку з абразьлівым для прэзыдэнта краіны тэкстам. Адносна спадара Леванеўскага распачатая крымінальная справа паводле другой часткі артыкулу 368 Крымінальнага кодэкса, нагадвае Радыё Свабода.