Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дэпутатку Белаазёрскага гарсавету пакаралі за выкананьне сваіх абавязкаў 10:40, 18/06/2004
Суд у Бярозе не задаволіў пазову дэпутаткі Белаазёрскага гарсавету Натальлі Акаронкі аб скасаваньні вынесенай ёй вымовы. На падставе гэтага дысцыплінарнага пакараньня спадарыня Акаронка была звольненая з працы. Сама яна лічыць, што такім чынам пацярпела за сваю дэпутацкую дзейнасьць.
Наталья Акаронка, якая працавала ў Белаазёрскай школе №3 настаўніцай, вымову ад дырэктара школы атрымала летась у лістападзе. Дэпутатку гарсавету пакаралі за тое, што яна брала ўдзел у сэсіі гарадзкога савету. У той час большасьць у Белаазёрскім гарсавеце складалі незалежныя дэпутаты і прадстаўнікі апазыцыі. Аднак намаганьнямі мясцовых уладаў астатнія дэпутаты тую сэсію байкатавалі.
Натальля Акаронка зьбіралася хадайнічаць, каб у якасьці сьведкі ў суд быў выкліканы дэпутат групы “Рэспубліка” Уладзімер Парфяновіч. У той дзень, калі зьбіралася сэсія гарсавету, ён наведваў Белаазёрск і мог асабіста засьведчыць, што дэпутатка Акаронка знаходзілася ў залі паседжаньняў. Аднак зважаючы на галадоўку Парфяновіча, спадарыня Акаронка ад свайго хадайніцтва адмовілася. Дэпутатка цьвердзіць, што раённы суд, які не задаваліў ейнага пазову, проста выканаў загад мясцовай вэртыкалі. Минск, Белоруссия