Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Менску абрабаваная кватэра журналісткі газэты “Народная воля” Марыны Коктыш. У карэспандэнткі скрадзеныя грошы і ўпрыгожаньні.
Кватэра Марыны Коктыш мела дзьве ўваходныя дзьверы — жалезныя і звычайныя, у іх злодзеі зламалі тры замкі. Такая настойлівасьць гаспадыню зьдзіўляе: дома, як кажа, нічога звышкаштоўнага не было.
“Я была ў адпачынку і ў мінулую нядзелю зьехала за горад. Папрасіла толькі маму, каб тая палівала кветкі. Калі яна прыехала, то ўбачыла зламаныя замкі, у кватэры быў страшэнны вэрхал. Карціны былі паскіданыя са сьценаў, бялізна вывернутая з шафаў, шмат было бруду. Дзіўна, але ня вынесьлі ні маленькага тэлевізару, ні бытавых прыладаў — таго, што звычайна выносяць “дамушнікі”. Зьнікла тое, што ляжала навідавоку: чатыры залатыя пярсьцёнкі і 400 даляраў, загорнутыя ў квітанцыю. Таксама прагледзелі ўсе працоўныя нататнікі, адзін зь іх парвалі”, -- паведаміла Радыё Свабода журналістка. Минск, Белоруссия