Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
CPJ крытыкуе «рэпрэсіўную тактыку» беларускага кіраўніцтва 12:26, 24/06/2004
22 чэрвеня Камітэт абароны журналістаў (CPJ) звярнуўся да А. Лукашэнкі з лістом пратэсту з нагоды дэпартацыі журналіста Міхаіла Падаляка. "Падаляк - трэці замежны журналіст, дэпартаваны з Беларусі за апошнія 6 гадоў", - нагадвае CPJ.
Арганізацыя разглядае гэты выпадак у кантэксце ўсёй "рэпрэсіўнай тактыкі", якую выкарыстоўвае беларускае кіраўніцтва, каб пазбегнуць крытыкі на свой адрас і задушыць галасы апазіцыі. Камітэт прыгадвае нядаўняе прыпыненне на 3 месяцы газеты "Рабочая салідарнасць", асуджэнне на 2,5 гады абмежавання волі Аксаны Новікавай, вымушанае закрыццё беларускага бюро IREX у 2003 годзе.
"Беларуская Канстытуцыя гарантуе свабоду прэсы і свабоду выказвання, але ваш урад парушае гэтыя базавыя прынцыпы, - гаворыцца ў звароце. - Апошнія дзеянні вашай адміністрацыі выклікаюць асаблівую заклапочанасць напярэдадні восеньскіх парламенцкіх выбараў. Мы заклікаем вас адмяніць артыкулы пра паклёп у вашым Крымінальным кодэксе, спыніць палітычна матываваную кампанію супраць незалежнай журналістыкі ў Беларусі і прызнаць, што Вы і Ваша адміністрацыя знаходзіцеся ў цэнтры публічных дыскусій і павінны талерантна ставіцца да крытыкі ў свой адрас і да грамадскага кантролю. Спробы закрыць рот апанентам толькі пацвярджаюць прагнозы наконт таго, што будучыя парламенцкія выбары наўрад ці будуць свабоднымі і дэмакратычнымі", - гаворыцца ў лісце CPJ, якое цытуе прэс-служба БАЖ. Минск, Белоруссия