Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
2829 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Справай Віктара Ганчара зоймецца Міжпарлямэнцкі саюз
13:25, 28/06/2004

У пятніцу ў Страсбуры закончылася чарговая сэсія Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, на пленарных паседжаньнях якой беларускае пытаньне не закраналася. Аднак па-за межамі сэсійнае залі адбыліся кансультацыі, вынікам якіх могуць стаць дзьве важныя падзеі, сказаў у інтэрвію Радыё Свабода Хрыстас Пургурыдэс, аўтар ухваленага ПАРЭ дакладу “Зьніклыя асобы ў Беларусі”.

Паводле спадара Пургурыдэса, падчас страсбурскай сэсіі адбыліся кансультацыі сяброў камітэту ў справе юрыдычных пытаньняў і правоў чалавека з прадстаўнікамі камітэту правоў чалавека парлямэнтароў МПС — Міжпарлямэнцкага саюзу, у якім прадстаўлены «нацыянальны сход» Беларусі. Сьпікер «палаты прадстаўнікоў» Вадзім Папоў на чале беларускіх дэлегацыяў часта езьдзіць на паседжаньні МПС, але цяпер, пасьля дакладу Хрыстаса Пургурыдэса, адмысловы камітэт МПС, які створаны дзеля абароны сябраў парлямэнтаў, зоймецца справай Віктара Ганчара, дэпутата Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га і 13-га скліканьняў.

Як чакаецца, на наступным тыдні будзе абнародаваная супольная дэклярацыя двух камітэтаў — ПАРЭ ды МПС — у справе зьнікненьня спадара Ганчара. Мяркуецца, што дэклярацыя запатрабуе звальненьня генэральнага пракурора Беларусі Віктара Шэймана, і «нацыянальны сход», які не адрэагаваў на такі ж заклік з боку ПАРЭ, куды яго не запрашаюць, будзе вымушаны даць нейкі адказ з гэтай нагоды Міжпарлямэнцкаму саюзу.

Другой галоўнай беларускай падзеяй у Страсбуры стала абмеркаваньне наступстваў дакладу спадара Пургурыдэса пра зьніклых з выканаўчым органам Рады Эўропы.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: