Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 2930        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Нямецкія сацыял-дэмакраты занепакоеныя ўнутрыпалітычнай сытуацыяй у Беларусі
11:03, 29/06/2004

Адмысловая рэзалюцыя сацыял-дэмакратычнай фракцыі нямецкага Бундэстагу, падставай для якой сталі вынікі візыту ў Менск сябры Бундэстагу і парлямэнтаркі АБСЭ Уты Цапф распаўсюджаная па каналах нямецкіх СМІ. Як вынікае з дакумэнту, цяперашняя палітычная абстаноўка ў Беларусі дае падставы для вялікай занепакоенасьці. Апошнім часам ціск на апазыцыю, незалежныя СМІ, няўрадавыя арганізацыі ўзмацняецца, паведаміла Радыё Свабода.

Ёсьць занепакоенасьць, што маючыя адбыцца ў кастрычніку выбары ня будуць вольнымі і празрыстымі. У якасьці доказу — гвалтоўнае адхіленьне журналіста радыё “Свабода” ад асьвятленьня дэбатаў вакол Выбарчага кодэксу ў беларускім парлямэнце. Як вынікае з рэзалюцыі, нямецкія дэпутаты вельмі шкадуюць, палітычнае кіраўніцтва Менску абмяжоўвае свабоду прэсы ў Беларусі і тым самым ускладняе беларускім грамадзянам магчымасьці самім скласьці незалежнае меркаваньне адносна выбарчых законаў.

Беларускі ўрад мусіць тэрмінова выправіць сытуацыю, якая склалася напярэдадні выбараў дый таксама прадставіць апазыцыі і розным грамадзкім групам роўныя шанцы для ўдзелу ў выбарчай кампаніі, — гаворыцца ў рэзалюцыі сацыял-дэмакратычнай фракцыі Бундэстагу.

Тым часам спадарыня Ута Цапф у інтэрвію нямецкім СМІ заявіла, што цяперашнія дачыненьні афіцыйнага Менску і АБСЭ вельмі складаныя. Як вынікае зь яе размовы з карэспандэнтам радыё “Deutsche Welle”, назіраньне эўрапейцаў за маючымі адбыцца выбарамі ў Беларусі мусіць быць шырокім і не абмяжоўвацца толькі групай БДІПЧ. Прычым, пра гэта мусяць клапаціцца ня толькі самі парлямэнтары, але і тыя краіны, якія яны прадстаўляюць. Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: