Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      12 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прысуд Аксане Новікавай уступіў у законную сілу
12:04, 01/07/2004

Прысуд Аксане Новікавай уступіў у законную сілу — цяжарную жанчыну могуць адправіць на “хімію” адбываць пакараньне за паклёп на прэзыдэнта. Аксана будзе абскарджваць дзеяньні Кастрычніцкага суду Менску, паведаміла Радыё Свабода.

Аксана Новікава 29 чэрвеня прынесла ў суд скаргу на судовае рашэньне, але ўзяць яе адмовіліся, спаслаўшыся на тое, што прысуд — два з паловай году абмежаваньня волі за паклёп на прэзыдэнта — ўступіў у законную сілу.

Аксана Новікава лічыць, што суд наўмысна пайшоў на такі крок: “18 чэрвеня я занесла ў суд Кастрычніцкага раёну папярэднюю скаргу. Цяпер мне нахабна кажуць у вочы, што я ніколі нічога не прыносіла, таму прысуд уступіў у законную сілу і я не магу яго ўжо абскардзіць. У мяне такое адчуваньне, што яны наўмысна згубілі маю скаргу, каб прысуд набыў законную сілу і каб я паехала адбываць пакараньне на “хімію””.

Паводле заканадаўства цяжарную жанчыну, якая яшчэ і выхоўвае маленькае дзіця, ня могуць караць “хіміяй”. Але ў судовых дакумэнтах няма зьвестак аб цяжарнасьці Аксаны. Цяпер гарадзкі суд мусіць разгледзець наглядную скаргу — і адмяніць прысуд раённага суду, альбо зь ім пагадзіцца.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: