Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
56 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Праваслаўная ініцыятыва» выдала яшчэ дзьве антысэміцкія кніжкі
10:45, 05/07/2004

Менскае выдавецтва ЗАТ “Праваслаўная ініцыятыва”, вядомае сваёй кнігай “Вайна па законах нізасьці”, што абразіла пачуцьці беларускіх гэбраяў і сталася прадметам шматлікіх судовых разьбіральніцваў, выпусьціла яшчэ дзьве навінкі аналягічнага зьместу. Новыя кніжкі “Праваслаўнай ініцыятывы” можна вольна купіць у кнігарні “Праваслаўная кніга” ў цэнтры Менску. Першая — аўтарства Андрэя Кураева пад назвай “Як робяць антысэмітам”. Яна аздобленая выразна антыгэбрайскімі карыкатурамі — сярод якіх, напрыклад, стылістычнае абазначэньне фашызму і сіянізму як дзьвюх галінак аднаго дрэва. Другая кніга завецца “Няма дрэнных народаў”. У ёй, напрыклад, сьцьвярджаецца, што сыстэма першых гадоў савецкай улады была пабудаваная паводле ўзору гэбрайскага кагалу.

Кніжкі былі падпісаныя ў друк у лютым і сакавіку. Сваімі ўражаньнямі ад іх ў інтэрвію Радыё Свабода дзеліцца намесьнік старшыні Саюзу гэбрайскіх арганізацыяў і грамадаў Якаў Басін:

“Праваслаўная ініцыятыва” выдала два зусім жудасныя антысэміцкія выданьні, зусім жудасныя. З антыгэбрайскімі карыкатурамі, якія, па-мойму, яны з гітлераўскага антысэміцкага часопісу “Штурмэр” перадрукоўваюць, зноў пра рытуальнае забойства царскай сям’і, зноў – “Пратаколы сіёнскіх мудрацоў”.

Якаў Басін паведаміў, што летась у лістападзе і сёлета ў лютым на ЗАТ “Праваслаўная ініцыятыва”, якую ўзначальвае Ўладзімер Чартовіч, ад імя Саюзу гэбрайскіх арганізацыяў і грамадаў ужо падаваліся скаргі ў пракуратуру Беларусі — за распальваньне міжнацыянальнай і рэлігійнай варожасьці. Звароты датычыліся выпадку, калі “Праваслаўная ініцыятыва” распаўсюджвала антысэміцкую літаратуру на казацкім зьезьдзе.

Аднак, як гаворыць юрыст менскага прадстаўніцтва міжнароднай праваабарончай арганізацыі Саюз радаў у падтрымку савецкіх гэбраяў Артур Ліўшыц, пакуль ні пракуратура Беларусі, ні Камітэт у справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў, ні Міністэрства інфармацыі ніякага крыміналу ў публікацыях “Праваслаўнай ініцыятывы” ня бачаць. Ня можа спыніць гэтых публікацыяў і Менскі экзархат праваслаўнай царквы.

Мінінфармацыі сёлета парэкамэндавала гэбрайскім арганізацыям падаваць на выдаўцоў у суд. Аднак вынік судовых працэсаў у сучасных умовах фактычна вырашаны наперад. Гэбрайскія арганізацыі і актывісты ўжо прайшлі ўсе судовыя інстанцыі, патрабуючы пакараць “Праваслаўную ініцыятыву” за публікацыю бруднай кніжкі пад назвай “Вайна па законах нізасьці”. Аднак усе менскія суды прызналі, што гэтая кніга ўтрымлівае зьвесткі навуковага характару. У тым ліку і сумнавядомыя “Пратаколы сіёнскіх мудрацоў”, што апублікаваныя ў ёй.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: