Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
56 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка смуткуе па Савецкім Саюзе
10:32, 05/07/2004, Валер Каліноўскі, Радыё Свабода

У сталіцы Беларусі прайшлі самыя маштабныя за часы незалежнасьці вайсковы парад, дэманстрацыя спартоўцаў і грамадзянскай тэхнікі з нагоды Дня незалежнасьці і 60-годзьдзя вызваленьня краіны ад нацыстаў. Парад прымаў Аляксандр Лукашэнка ў маршальскай форме, які выступіў з шэрагам мілітарысцкіх заяваў. За час афіцыйных сьвяточных урачыстасьцяў у Менску 2 і 3 ліпеня не прагучала ніводнага беларускага слова, калі не лічыць выкананьне дзяржаўнага гімну.

Раней у Аляксандра Лукашэнкі была адзіная на ўвесь год нагода, каб выступіць на дзяржаўнай беларускай мове – менавіта на ўрачыстым паседжаньні з нагоды Дня незалежнасьці. Сёлета ён гэтую традыцыю праігнараваў, выступіўшы 2 ліпеня па-расейску. Па-расейску ён выступаў і перад пачаткам параду 3 ліпеня. Такім чынам, з вуснаў кіраўніка краіны за час афіцыйных сьвяточных урачыстасьцяў не прагучала ніводнага беларускага слова.

Не гаварылі па-беларуску і іншыя: камэнтар дыктараў на вайсковым парадзе, як і рэпартажы ўсіх каналаў тэлебачаньня, прысьвечаныя яму, таксама былі расейскамоўнымі. Дарэчы, наўпростая тэлетрансьляцыя з вайсковага парада ішла па ўсіх чатырох агульнанацыянальных каналах, а таксама на частотах РТР і НТВ – такім чынам тыя, хто карыстаецца эфірным тэлебачаньнем, альтэрнатывы не мелі.

Гаворачы на ўрачыстым сходзе ў Палацы Рэспублікі пра зьверствы фашыстаў, подзьвіг вэтэранаў і вызваліцеляў Беларусі, Аляксандр Лукашэнка не абышоўся і без палітызацыі гэтай тэмы, абвінавачваньняў на бок апазыцыі і краінаў Захаду. Ён дапусьціў нават вельмі спэцыфічную агаворку:

“Ня ўсе ведаюць і памятаюць, што ў часы засільля нацыстаў, э-э, нацыяналістаў, галоўным дзяржаўным сьвятам беларусаў быў іншы дзень, зьвязаны з развалам Савецкага саюза. Такім чынам ідэйныя нашчадкі фашысцкіх памагатых ставілі ў адзін шэраг нацысцкую Нямеччыну і Савецкі Саюз. Яны хацелі, каб беларусы ўспрынялі гэтую ману, гэтую найвялікшую несправядлівасьць”.

Настальгія па Савецкім Саюзе была адным з галоўных матываў выступу Аляксандра Лукашэнкі. Яна ж давала яму натхненьне ў крытыцы краінаў Захаду, якія, паводле словаў А. Лукашэнкі, здаліся нацыстам у адрозьненьне ад СССР. Лукашэнка згадаў, што ў саюзе зь Нямеччынай на СССР напалі 10 эўрапейскіх дзяржаваў, што “балтыйскія эсэсаўцы палілі беларускія гарады і вёскі”, што цяпер яны праводзяць парады, а іх дзеці і ўнукі, маўляў, хочуць дыктаваць, якім павінен быць парадак у Беларусі. Такім чынам, Лукашэнка раскрытыкаваў эўрапейскія структуры, якія гавораць аб магчымасьці санкцыяў супраць беларускіх уладаў.

“Жаданьне прывесьці Беларусь да паслухмянасьці ў іх ёсьць”, -- сказаў Лукашэнка.

Менавіта нэгатыўныя адносіны А.Лукашэнкі да Эўразьвязу і НАТО выклікалі ягоныя заявы пра гатоўнасьць беларускага войска нанесьці “непрымальны урон агрэсару”. “Беларускае войска – грозная сіла, здольная весьці сучасную вайну”, заявіў Аляксандр Лукашэнка на парадзе 3 ліпеня ў Менску. Сам Лукашэнка быў апрануты ў парадную маршальскую форму, ягонае бліжэйшае атачэньне на трыбуне – таксама было ў вайсковай форме.

“Беларуская краіна настойліва й пасьлядоўна працуе над умацаваньнем абароназдольнасьці краіны. Гэтага патрабуе наш гістарычны досьвед, нашая гістарычная памяць. Гэтага патрабуе ад нас і сучасная міжнародная абстаноўка”, -- казаў Лукашэнка.

На вайсковым парадзе былі прадстаўленыя амаль усе віды ўзбраеньняў і вайсковай тэхнікі: самалёты, шрубалёты, танкі, зеніта-ракетныя комплексы, у тым ліку знакамітыя С-300. У паветраным парадзе ўдзельнічаў грамадзянскі флёт, і нават Боінг-737, арандаваны ў ЗША. Самалёты ляцелі на мінімальнай 150 мэтровай вышыні.

Фото Белта

Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: