Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Быхаве затрыманыя прадстаўнікі «Пяцёркі плюс» 10:41, 05/07/2004
У Быхаве 2 ліпеня каля 18.00 былі затрыманыя кіраўнікі абласных арганізацыяў Партыі камуністаў беларускай і Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Заўялаў і Алесь Шанцаў. Лідэры рэгіянальных партыйных арганізацыяў прыехалі ў Быхаў, каб сустрэцца з актывістамі гораду і распаўсюдзіць інфармацыйныя матэрыялы. Візыт адбываўся ў рамках праграмы рэгіянальных паездак. Палітыкаў затрымалі падчас раздачы ўлётак. На Анатоля Заўялава складзены пратакол аб адміністрацыйным парушэньні. Яго абвінавацілі ў распаўсюдзе ўлётак, якія, паводле міліцыянтаў, не ўтрымлівалі поўных выходных дадзеных.