Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 67 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Еўрапейская кааліцыя «Свабодная Беларусь» падтрымала акцыю 21 ліпеня
11:51, 06/07/2004

5 ліпеня адбылося чарговае паседжанне Каардынацыйнага камітэту Еўрапейскай кааліцыі “Свабодная Беларусь”. Каардынацыйны камітэт падсумаваў вынікі чарговага этапа інфармацыйнай кампаніі, якую кааліцыя праводзіла ў траўні-чэрвені гэтага года. Была заслухана інфармацыя аб удзеле сябраў кааліцыі ў міжнародных канферэнцыях і сустрэчах з кіраўнікамі Еўрапейскага Звязу, ЗША і еўрапейскіх дзяржаў. Сябры Каардынацыйнага камітэта абмеркавалі падрыхтоўку да парламенцкіх выбараў, верагодных кандыдатаў, якія могуць быць падтрыманы Еўрапейскай кааліцыяй “Свабодная Беларусь”. Было прынята дзве заявы: аб падтрымцы ініцыятывы групы “Рэспубліка” па правядзенню акцыі 21 ліпеня і аб палітычных рэпрэсіях супраць дэмакратычных сіл.

Заява Каардынацыйнага камітэту Еўрапейскай кааліцыі «Свабодная Беларусь»

Каардынацыйны камітэт Еўрапейскай кааліцыі “Свабодная Беларусь” выказвае падтрымку ініцыятыве дэпутатаў групы “Рэспубліка” па правядзенню 21 ліпеня грамадзкага абмеркавання вынікаў дзесяцігадовага праўлення А.Лукашэнкі. У Беларусі, еўрапейскай краіне, грамадзтва мае права адкрыта і свабодна выказваць сваі погляды на дзейнасць уладаў, выкананне імі сваіх абавязкаў перад народам. Беларускі народ мае права спытаць з тых, хто настойліва шукае канфрантацыі з Еўропай, пазбаўляе нас права на годнае жыццё.

Еўрапейская кааліцыя «Свабодная Беларусь» заклікае ўсіх грамадзян Беларусі, якія неабыякава ўспрымаюць сітуацыю, што склалася ў краіне, падтрымаць гэту ініцыятыву.

Заява Каардынацыйнага камітэту Еўрапейскай кааліцыі «Свабодная Беларусь»

Больш за два месяцы знаходзяцца за кратамі адзін з лідараў прадпрымальніцкага руху Беларусі, сябра Каардынацыйнага камітэта Еўрапейскай кааліцыі “Свабодная Беларусь” Валеры Леванеўскі, былы дэпутат, міністр і амбасадар Міхаіл Марыніч. Пад пагрозай закрыцця апынуліся палітычные апазіцыйныя партыі, пачаўся працэс ліквідацыі Партыі працы. Працягваецца ціск на незалежную прэссу, грамадзкія арганізацыі.

Паслухмяныя дэпутаты у першым чытанні прынялі законы “Аб дзейнасці КДБ” і праект зменаў і дапаўненняў у закон “Аб палітычных партыях і грамадзкіх арганізацыях”, што дазволіць яшчэ больш груба парушаць правы грамадзян і спросціць для ўладаў працэдуру ліквідацыі партый і няўрадавых арганізацый.

У сваім пад’ездзе збіты дэпутат групы “Рэспубліка” генерал Валеры Фралоў.

Такія дзеянні ўладаў ва ўсім свеце характарызуюцца як палітычныя рэпрэссіі, і мэта іх – запалохаць мацнеючую грамадзянскую супольнасць Беларусі. Гэтыя дзеянні сведчаць аб тым, што улады Беларусі вядуць шырокамаштабную кампанію, накіраваную на пазбаўленне беларускага народа права выбару.

Еўрапейская кааліцыя “Свабодная Беларусь” заклікае грамадзян Беларусі выказаць свой пратэст дзянням уладаў, паўстаць на абарону саміх сябе і дамагацца ажыццяўлення права на выбар свайго сучаснага і будучага.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: