Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Затрыманыя намесьнiк старшынi й сакратар управы партыi БНФ 11:29, 07/07/2004
6 ліпеня каля 22.30 міліцэйскі патруль затрымаў намесьніка старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча, сакратара Ўправы Партыі БНФ Андрэя Саротніка і сябра Сойму Сяргея Салаша. Актывісты Партыі БНФ раздавалі ўлёткі і інфармацыйныя матэрыялы Народнай кааліцыі “Пяцёрка Плюс” працоўным Мінскага аўтамабільнага заводу, якія вярталіся з другой зьмены. Іх даставілі ў апорны пункт міліцыі на вул. Л.Чайкінай, дзе склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні і канфіскавалі ўлёткі "Пяць крокаў да лепшага жыцьця". Актывістаў Фронту пратрымалі ў міліцыі каля гадзіны, затым адпусьцілі.