Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Жорстка зьбіты старшыня «Зьвязу беларусаў замежжа» 10:54, 07/07/2004
Старшыня грамадскага аб’яднаньня “Зьвяз Беларусаў Замежжа” Яўген Сідорык быў жорстка зьбіты невядомымі асобамі на шляху да дому 6 ліпеня, прыблізна а 19 гадзіне, у Празе. Са словаў Яўгена, які зараз знаходзіцца ў адной з больніц Прагі, ён ўжо даў паказаньні сьледчым. Нападаючых было трое. Гэта былі мужчыны моцнага целаскладу, размаўлялі яны па-расейску. Тое, што грошы, мабільны тэлефон і дакуманты засталіся пры ім, сьведчыць аб тым, што гэта не быў рабаўніцкі напад.
Напярэдадні, 2 ліпеня, спадар Сідорык сустракаўся з віцэ-прэмьерам чэшскага Ўрада Пэтэрам Марэшам. 7 ліпеня, павінна была адбыцца акцыя памяці Зьміцера Завадскага. 21 ліпеня “Зьвязам Беларусаў Замежжа” плануецца правядзеньне масавай акцыі каля беларускай амбасады ў Празе, прысьвечанай сканчэньню прэзідэнтства Лукашэнкі. Не так доўга засталося і да з’езду беларускіх палітычных уцекачоў, які адбудзецца 4 верасьня бягучага году ў Бэльгіі, адным з ініцыятараў і арганізатараў правядзеньня якога з’яўляецца “Зьвяз Беларусаў Замежжа” пад старшынствам Яўгена Сідорыка. Можа быць, сёньняшняе здарэньне звязана менавіта з гэтай здейнасьцю? – пытаецца прэс-служба ЗБЗ. Минск, Белоруссия