Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Працэс па ліквідацыі Партыі працы пачнецца 12 ліпеня 16:04, 07/07/2004
12 ліпеня ў Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь пачнецца працэс па лікідацыі Партыі працы. Партыя працы з’яўляецца адной з пяці дэмакратычных партыяў, якія ўваходзяць у Народную кааліцыю “5+”. Такім чынам, па меркаваньні старшыні праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага, такое рашэньне Міністэрства юстыцыі зьяўляецца палітычна матываваным. У сукупнасьці з апошнім папярэджаньнем, вынесеным Партыі БНФ, а таксама спробай прымусіць іншыя дэмакратычныя палітычныя партыі абмежаваць сваю актыўнасьць перад выбарамі ў парламент, праваабарончы цэнтр “Вясна” расцэньвае гэта як грубае парушэньне палітычных правоў грамадзянаў краіны з боку выканаўчых уладаў Беларусі напярэдадні парламенцкіх выбараў.