Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
7 ліпеня некалькі сябраў “Супольнасці беларусаў Францыі імя Тадэвуша Касцюшкі” правялі пікет каля амбасады РБ у Парыжу. Змест плякатаў, напісаных па-французкі, наступны: “ Прэзідэнт Беларусі абараняе забойц актывістаў апазіцыі.” “ STOP LUKA ! Трэба спыніць праізвол галоўнага ката Лукашэнкі.” “Стоп рэпрэссіям супраць незалежнай прэссы.”
Акцыя працягвалася каля гадзіны. Пасля пад’ехала, выкліканая консулам Беларусі А. Сікорскім французкая паліцыя, запісала прозвішчы ўдзельнікаў акцыі і прапанавала ім спыніць акцыю. Што і было зроблена. Супрацоўнікі амбасады здымалі пікетоўшчыкаў на фота і відэакамеры. Некалькі дзясяткаў ўлетак, якія распавядаюць пра рэальнае становішча ў Беларусі, было распаўсюджана падчас акцыі і пасля яе.