Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 89 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Вясна» дамагаецца ўзбуджэньня крымінальных справаў супраць службовых асобаў
10:50, 08/07/2004

Праваабарончы цэнтр “Вясна” зьвярнуўся да прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) Сідзікі Каба з просьбай аказаць дапамогу і даць юрыдычную кансультацыю па пытаньні магчымасьці ўзбуджэньня працэдуры крымінальнага перасьледу службовых асобаў Рэспублікі Беларусь, якія падазраюцца ў выкраданьнях і магчымых па-за судовых казьнях палітычных апанентаў рэжыму А. Лукашэнкі.

Дадзены зварот каментуе юрыст Валянцін Стэфановіч:

-- Праваабарончы цэнтр “Вясна” зьяўляецца асацыяваным сябрам Міжнароднай Федэрацыі Правоў Чалавека (FIDH) з пачатку гэтага году. Гэта вельмі ўплывовая міжнародная праваабарончая арганізацыя, якая мае сваіх прадстаўнікоў ў Камітэце па правах чалавека ААН і ў еўрапейскіх структурах па правах чалавека.

У сувязі з гэтым, праваабарончы цэнтр “Вясна” вырашыў зьвяруцца з запытам на імя Прэзідэнта FIDH сп. Сідзікі Каба. У запыце ўтрымліваецца кароткая інфармацыя пра зьнікненьні Ю. Захаранкі, В. Ганчара, А. Красоўскага, Дз. Завадскага і просьба аказаць дапамогу ў выглядзе юрыдчнай кансультацыі па працэдуры ўзбуджэньня крымінальных справаў у краінах Еўропы, ў нацыянальным заканадаўстве якіх закладзены прынцыпы экстэрытарыяльнай юрысдыкцыі. Маецца на ўвазе ўзбуджэньне працэдуры крымінальнага перасьледу ў адносінах да В. Шэймна, Ю. Сівакова, У. Навумава, Дз. Паўлючэнкі, асобаў якія падазраюцца ўжо і міжнароднай супольнасьцю ў выкраданьнях і магчымых па-за судовых казьнях апанентаў рэжыму А. Лукашэнкі.

Нам вельмі важна ведаць гэтыя працэдуры, а таксама краіны ў якіх магчыма ўзбуджэньне такіх справаў. Калі мы будзем ведаць гэтыя працэдуры, прэцэдэнты па аналагічных справах, мы зможам ужо больш дакладна працаваць у гэтым рэчышчы. Пры напісаньні запыту мы, безумоўна, абапіраліся ў першую чаргу на даклад сп. Хрыстаса Пургурыдэса, апошнія Рэзалюцыі ААН і ПАСЕ па правах чалавека ў Беларусі.

Для ўсіх жыхароў Беларусі вельмі важна каб нарэшце была ўстаноўлена праўда па гэтых жахлівых злачынствах, а ўсе вінаватыя былі пакараныя сьправядлівым і назалежным судом за свае ўчынкі.

Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: