Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 910 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рэферэндум-шоу
13:58, 09/07/2004, Алесь Сіліч, «Народная воля»

У дзяржаўнай прэсе з`яўляюцца «лісты грамадзян» у падтрымку трэцяга тэрміну Лукашэнкі. Першай "ластаўкай" у спісе гора-чалабітчыкаў стаў старшыня Беларускай сацыяльна-спартыўнай партыі Уладзімір Александровіч, які надрукаваў у газеце "Рэспубліка" артыкул пад назвай "Нельзя планировать будущее, не анализируя опыта прошлого". Лідэр "сацыяльных спартсменаў" Беларусі, прыводзячы свае, зусім не бясспрэчныя ацэнкі дзейнасці на прэзідэнцкай пасадзе А.Лукашэнкі, па сутнасці заклікае змяніць у краіне канстытуцыйны лад (у чым з высокіх трыбун і галубых экранаў часцяком абвінавачваюць апазіцыю). Нічым іншым нельга назваць спробы У.Александровіча апраўдаць магчымы незаконны рэферэндум па працягу паўнамоцтваў А.Р., пасеяць у галовах людзей думку, што чарговае перапісванне Канстытуцыі — Асноўнага закона дзяржавы — такая ж натуральная з`ява, як і ўзыход сонца, нараджэнне дзіцяці альбо ноч пасля спякотнага дня.

Каб прадэманстраваць узровень мыслення шараговых барацьбітоў "за народнае шчасце", якім, відаць, лічыць сябе пан спартсмен Александровіч, прывядзём некаторыя фрагменты яго артыкула.

"Прошло уже 10 лет с тех пор, как народ Беларуси нзбрал первого в своей истории Президента, — піша У.Александровіч. — Это небольшой срок для страны, и кажется, что все было так недавно. Однако минувшие десять лет характеризуются значітельными концептуальными изменениями для Беларуси и для каждого ее гражданина. Впервые за долгие годы страна обрела подлинную незавасимость, растет экономический потенциал, формируется прогрессивное законодательство, крепнет уверенность в завтрашнем дне".

Пра якую незалежнасць вы гаворыце, сп. Александровіч? Менавіта за апошнія дзесяць гадоў (здагадайцеся, пад чыім кіраўніцтвам) наша краіна аказалася зацягнутай у багну незразумелай і хранічнай цягі да мужчынскіх пацалункаў з кіраўніцтвам Расійскай Федэрацыі з усімі выцякаючымі з гэтага наступствамі. Нашы ўлады — то "гатовы ісці як мага далей", то "нашу незалежнасць нікому не аддадзім". Дзе паслядоўнасць?

А пра які рост эканамічнага патэнцыялу вы гаворыце? Можа, той факт, што кожны год пры ўладзе Лукашэнкі вымірае больш як 50-тысячны горад (менавіта прыкладна на столькі штогод памяншаецца насельніцтва), сведчыць пра гэты рост?

Ці возьмем, напрыклад, пытанне замежных інвестыцый, якія, як вядома, з`яўляюцца крывёю для нармальнай працы нацыянальнай эканомікі любой краіны (Беларусь — не выключэнне). Дык вось, пан спартсмен, за 1991—2003 гады аб`ём фінансавання Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (а банк накіроўвае сродкі пераважна ў краіны былога СССР і Усходняй Еўропы) склаў ажно 45,8 мільярда еўра. Беларуская доля ў гэтым аб`ёме інвестыцый складае ўсяго 0,34 працэнта. Мізер! Вось што напісаў у "Белорусской газете" пра візіт у Мінск дэлегацыі гэтага еўрабанка эканаміст Яраслаў Раманчук: "На фоне высокой активности ЕБРР в других регионах Беларусь выглядит страной, впавшей в летаргический сон. В 2003 году только одна Россия получила от ЕБРР 1,1 млрд. евро. Еще 1,17 млрд. евро пошли на проекты в Центральной Европе и странах Балтии. 1,45 млрд. евро размещены в Центральной Азии, Юго-Восточной Европе и на Кавказе. О таких цифрах белорусские власти могут только мечтать. При этом на дружеские советы западных экспертов по превращению мечты в реальность они не реагируют".

А як вам, сп. Александровіч, даследаванні Міжнароднага валютнага фонду, згодна з якімі інфляцыя ў бягучым годзе ў Беларусі складзе не менш за 22,7% (пры росце валавога ўнутранага прадукту ўсяго на 4,8%)? Ці, можа, Вы, гаворачы пра рост эканамічнага патэнцыяла пры Лукашэнку, мелі на ўвазе рост цэн?

Пра наша "прагрэсіўнае" заканадаўства я наогул памаўчу...

"Первый период жизни Республики Беларусь как самостоятельного государства достаточно печален для большинства ее жителей, — працягвае галоўны сацыяльны спартсмен Беларусі. — Вспоминается начало 90-х: простаивающие заводы, люди, вынужденные "челночить" и продавать с лотков все, что придется, невзирая на высокие квалификации, высшее образование, а порой и ученые степени... Тяжелым материальным и моральным ударом для большого количества наших сограждан стала утрата денежных вкладов".

Цікава, што там прадавалі з латкоў нашы бедныя грамадзяне на пачатку 90-х? I з якіх латкоў? З польскіх? Дык такім чынам людзі ў той час хоць крыху падымалі сваё матэрыяльнае становішча. Можа, гэта выглядала не вельмі добра, але, вярнуўшыся з Польшчы, былы кандыдат навук мог набыць садавіну для дзіцяці, лекі для хворай маці, з`ездзіць, нарэшце, адпачыць у Крым.

Затое сёння ехаць "гандляваць з латкоў" наогул няма куды і падзарабляць амаль няма на чым. Вялікае дасягненне! У Польшчы ўжо ўсё даўно нашмат танней, чым у Беларусі. Наша краіна, відаць, сапраўды павінна ганарыцца такімі ўладамі, якія дамагліся таго, што Беларусь стала амаль самай дарагой краінай Еўропы (што тычыцца цэн на тавары і паслугі), затое амаль самай беднай (што тычыцца зарплат). Радуйцеся, гаспадары поўных латкоў пачатку XXI стагоддзя ў Беларусі! Яны, гэтыя латкі, у вас так і застануцца поўнымі, паколькі ў людзей няма грошай, каб іх спусташаць...

А наконт грашовых укладаў, пан спартсмен, я б наогул лепш памаўчаў. Менавіта вяртанне страчаных укладаў было адным з галоўных пунктаў выбарчай праграмы кандыдата ў прэзідэнты А.Лукашэнкі ў 1994 годзе. Ну, і хто іх вярнуў, тыя ўклады? Толькі напярэдадні дзесяцігоддзя свайго праўлення Лукашэнка выклікаў старшыню Нацбанка П.Пракаповіча і даручыў яму "ускорить внесение предложений по компенсациям населению вкладов, которые были размещены в Сберегательном банке СССР". Дзіўная хуткасць! П.П.П., шчоўкнуўшы абцасамі, сказаў: "Есть!" Цікава, дзе былы вясковы будаўнік Пракаповіч возьме такія касмічныя грошы? Але, калі задумацца, якая праблема? Друкарскім станком, маўляў, у нас пакуль не Масква кіруе: уключай і друкуй хоць сотні тон гэтых рублёў...

Не забывае адвакат новага рэферэндуму У.Александровіч і Віскулёўскія пагадненні: "Так уж получилось, что руководство нашей страны тех лет, подписывая печально знаменитый договор в Беловежской пуще, не задумывалось о последствиях. Более того, поступило вопреки воле народа, еысказанной на референдуме, когда подавляющее большинство граждан было за сохранение целостности советского государства".

Зноў крывадушша! Трэба толькі на некалькі хвілін, сп. Александровіч, зазірнуць у бібліятэку альбо пашукаць у Інтэрнеце, каб знайсці, як фармулявалася пытанне на вядомым рэферэндуме пра захаванне СССР 1991 года. "Хітры ліс" Гарбачоў сфармуляваў пытанне надзвычай мудрагеліста. Вось яно: "Считаете ли Вы необходимым сохранение Союза Советских Социалистических Республик как обновленной федерации равноправных суверенных республик, в которой будут в полной мере гарантироваться права и свободы человека любой национальности?"

Задумайцеся, колькі адразу пытанняў аб`яднаны ў адным. У мяне чамусьці гарбачоўская фармуліроўка асацыіруецца з наступнай: "Считаете ли Вы необходимым сохранение Солнца в дневное время суток как способа освещения Земли в перерывах между господством на небе Луны?"

Як бачым, ніякага выбару — Саюз ці самастойнасць рэспублік — тая гарбачоўская фармулёўка і блізка не дае. Як ні галасуй, усё роўна выходзіць Саюз — абноўлены ці стары. Як казалі ў школе на ўроках арыфметыкі, "от перемены мест слагаемьгх сумма не меняется".

Савецкім грамадзянам не растлумачылі, як менавіта будзе абнаўляцца савецкая федэрацыя, якім чынам будзе гарантавацца раўнапраўе рэспублік і якія прапаноўваюцца гарантыі правоў і свабод. Рэферэндум 1991 года па захаванні СССР, як адзначаюць аналітыкі, павінен быў падмяніць Саюзны дагавор і па сутнасці ўводзіў грамадзян у зман: перамога на рэферэндуме дазваляла саюзнаму кіраўніцтву дыктаваць рэспублікам сваю волю, аргументуючы гэта воляй народа. Не выключана, што паспрабуюць увесці ў зман грамадзян Беларусі і арганізатары чарговага плебісцыту...

Далей аўтар "Рэспублікі" ў сваім артыкуле агучвае такую ўжо замшэлую хлусню, што ажно моташна становіцца: "Появившаяся перспектива союзных отношений с Россией, признание русского языка государственным наравне с белорусским позволили Беларуси сохранить целостность своего народа. Ведь не секрет, многие граждане республики, русские по национальности, что называется, сидели на чемоданах, напуганные пропагандой национализма".

Дык хто канкрэтна сядзеў на чамаданах? З якога вакзала яны ад`язджалі? Назавіце хаця б некалькі прозвішчаў, сп. Александровіч! Калі не ведаеце, звяжыцеся з Лукашэнкам: калі не памыляюся, толькі ён іх, здаецца, і бачыў...

I вось, нарэшце, дачакаліся... "Голас народа" Александровіч адкрыта пракладвае шлях магчымым чарговым зменам у нашым канстытуцыйным ладзе: "В 1996 году Президент обратился к народу и действовал в дальнейшем, опираясь на его мнение. Согласно Конституции и Избирательному кодексу Республики Беларусь, Президент имеет право обратиться к гражданам по важнейшим вопросам государственной и общественной жизни, равно как и граждане могут выступить с инициативой созыва референдума. Будет референдум или не будет, но факт его проведения является неотъемлемым конституционным правом белорусского народа и его Президента".

...Не, не дарэмна ўсё ж такі прадказвалі незалежныя аналітыкі, што ініцыятыва пралангацыі паўнамоцтваў А.Лукашэнкі ў выніку яго магчымага паходу на трэці прэзідэнцкі тэрмін не будзе зыходзіць зверху, а будзе арганізавана знізу. З народных, так бы мовіць, гушчаў. Менавіта яны, "простыя людзі" -- пралетарыі і калгасніцы, народныя парламентарыі і адданая ўладам інтэлігенцыя — павінны, відаць, на іх думку, падштурхнуць "незаменнага прэзідэнта" зноў пайсці на выбары. Як кажуць амерыканцы, show must go on! Шоу мусіць працягвацца!

Р.S. Цікава, у якіх-такіх сферах беларускага грамадскага жыцця можа знаходзіць сабе працу партыя з назвай "сацыяльна-спартыўная"?
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: