Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
1213 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Местной газете» пагражае высяленне
10:56, 12/07/2004

7 ліпеня заснавальнік і рэдактар недзяржаўнай ваўкавыскай "Местной газеты" Андрэй Шантаровіч атрымаў папярэджанне ад галоўнага інспектара пажарнай аховы В. Сядзюка. Калі да 5 жніўня Шантаровіч не зробіць "комплекснага рамонту" займанага рэдакцыяй памяшкання, то эксплуатацыю будынка прыпыняць, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Шантаровіч лічыць гэта працягам санкцыянаванага ўладамі пераследу яго выдання. У прыватнасці, ён паведаміў, што Смаргонскі суд нядаўна прыняў да разгляду зыск супраць "Местной газеты" на суму 100 млн. рублёў, які падаў герой адной з публікацый. Судовы разгляд гэтай справы прызначаны на 13 ліпеня.

Нагадаем таксама, што ў гэтым годзе супрацоўнікі падаткавай інспекцыі двойчы сканфіскоўвалі ў грамадскіх распаўсюднікаў недзяржаўную "Местную газету" і ўсе грошы ад яе продажу нібыта за гандаль без ліцэнзіі.

Акрамя гэтага, у канцы траўня "Местную газету" адцэнзуравалі ў мінскай друкарні "Светач": пасля таго, як галоўны рэдактар адмовіўся здымаць з паласы артыкул пра парушэнні ў ваўкавыскай падаткавай інспекцыі, нумар быў цалкам зняты з друку. Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: