Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
1213 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



КГБ чарговы раз адмовіўся вызваліць Міхаіла Марыніча
10:59, 12/07/2004, Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода

Адвакат палітыка спрабавала выкарыстаць для гэтага нагоду: францускі амбасадар запрасіў Міхаіла Марыніча на сьвяткаваньне Дня ўзяцьця Бастыліі, адзначаны ў краіне 14 ліпеня.

“Дзень узяцьця Бастыліі для мяне адкладаецца”, - гэтак, паводле адваката, вязень сьледчай турмы КГБ Міхаіл Марыніч пракамэнтаваў паведамленьне пра тое, што сьледчы КГБ Скабцоў адмовіў яму ў вызваленьні да 14 ліпеня. Рашэньне не выпускаць на волю Міхаіла Марыніча супрацоўнік КГБ патлумачыў інтарэсамі сьледзтва.

Між тым, адвакат Марыніча Вера Страмкоўская працягвае настойваць, што маецца магчымасьць вызваліць яго пад падпіску аб нявыезьдзе, бо ўсе актыўныя сьледчыя дзеяньні па справе завершаны, а значыць няма пагрозы сховаў вязьня ад суду. Паводле Веры Страмкоўскай, выдае на тое, што вынікі сьледзтва могуць засьведчыць невінаватасьць ейнага падабароннага.

Нагадаем: былы міністар і амбасадар Міхаіл Марыніч, які перайшоў на бок апазыцыі, быў арыштаваны КГБ 26 красавіка. Яго зьвінавацілі за незаконныя дзеяньні са зброяй. Паводле гэтага артыкулу, Міхаілу Марынічу пагражае да 6 гадоў турмы.

Спадар Марыніч сваёй віны не прызнае й цьвердзіць, што баявы пісталет, знойдзены на ягоным лецішчы, яму не належыць. Апазыцыйныя палітыкі й праваабаронцы ў Беларусі лічаць, што зь Міхаілам Марынічам паквіталіся за ягоную апазыцыйную дзейнасьць.

У панядзелак 12 ліпеня суд Цэнтральнага раёну Менску разгледзіць скаргу адвакатаў на незаконнае, зь іхнага меркаваньня, утрыманьне Марыніча пад вартай. Белоруссия mmmmm

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: