Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міністэрства юстыцыі перасьледуе незалежны прафсаюз РЭПАМ 10:48, 12/07/2004
Міністэрства юстыцыі Беларусі накіравала афіцыйны запыт на адрас аб’яднанага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці й аўтасельгасмашу з патрабаваньнем пацьвердзіць юрыдычную правамоцнасьць выхаду прафаб’яднаньня са складу Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Лідэры РЭПАМу заяўляюць, што гэта ёсьць умяшальніцтвам уладаў у дзейнасьць незалежнага прафсаюзу з мэтай яго ліквідацыі. Афіцыйныя асобы Мінюсту ад камэнтароў адмаўляюцца.
У міністэрскім запыце таксама гаворыцца пра неабходнасьць афіцыйнага пацьверджаная колькасьці сяброў аб’яднанага прафсаюзу, хоць ад часу ягонай рэгістрацыі мінула каля двух месяцаў. Сустаршыня прафсаюзу Генадзь Фядыніч мяркуе, што гэтае патрабаваньне мае на мэце ліквідацыю РЭПАМУ:
“Хутчэй за ўсё, рукамі Мінюсту Фэдэрацыя хоча пахаваць РЭПАМ. Прайшло больш як тры месяцы, як мы выйшлі са складу ФПБ, і, паводле статуту, нашая там прысутнасьць мусіць быць ануляваная. Аднак такога рашэньня і па сёньня няма”.
Патрабаваныя Мінюстам дакумэнты аб’яднаны прафсаюз мусіць падрыхтаваць да 12 ліпеня. Таксама 12 ліпеня распачынаецца судовы працэс зьліквідаваньня Беларускай партыі працы, кіруе якой сустаршыня РЭПАМу Аляксандар Бухвостаў. Ініцыявала працэс Міністэрства юстыцыі. Минск, Белоруссия