Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
1213 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Воля да разьвіцьця» выйграла працэс па «справе ТАСІС»
14:31, 12/07/2004, www.belngo.info.

12 ліпеня Гаспадарчы суд Гарадзенскай вобласьці задаволіў пазоў грамадзкага аб’яднаньня “Воля да разьвіцьця”. Рашэньне падатковай інспэкцыі па г.Слоніме аб спагнаньні з арганізацыі падаткаў у памеры 15 млн. рублёў за сродкі, атрыманыя ад Эўрапэйскай камісіі ў межах праграмы тэхнічнай дапамогі ТАСІС, адмененае. Судзьдзя Алег Кадач абавязаў падатковую інспэкцыю кампэнсаваць судовыя выдаткі.

Судзьдзя Алег Кадач далучыў рашэньне па аналягічнай справе грамадзкага абъяднаньня “Беларускага Хельсынскага камітэту”.

Юры Чавусаў, юрыст Выканаўчага бюро Асамблеі НДА Беларусі, які прадстаўляў інтарэсы арганізацыі ў судзе, не адмаўляе значнай ролі Эўракамісіі ў вырашэньні канфліктнай сытуацыі, зьвязанай з выдзяленьнем грантаў ТАСІС беларускім грамадзкім арганізацыям.

Тым ня менш падатковыя органы выяўляюць намер падаць касацыйную скаргу на рашэньне Гаспадарчага суда Гарадзенскай вобласьці – пра гэта сёньня паведамілі прадстаўнікі слонімскай падатковай. Сёньня ж стала вядома, што ўжо пададзеная касацыйная скарга на рашэньне па справе БХК.

У сувязі з адменай рашэньня падатковай інспэкцыі крымінальная справа, узбуджаная супраць кіраўніка арганізацыі “Воля да разьвіцьця” Міхася Варанца, мусіць быць спыненая за адсутнасьцю складу злачынства.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: