Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 1314 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рада беларускай інтэлігенцыі падтрымала акцыю 21 ліпеня
10:47, 13/07/2004

Рада беларускай інтэлігенцыі падтрымлівае прапанову па правядзенні 21 ліпеня ў Мінску акцыі па абмеркаванні вынікаў дзейнасці Аляксандра Лукашэнкі на пасадзе прэзідэнта. “21 ліпеня 2004 года сканчваецца дзесяцігадовы тэрмін знаходжання Аляксандра Лукашэнкі на пасадзе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Згодна дзеючай Канстытуцыі, гэта – максімальны тэрмін, напрацягу якога адна асоба можа знаходзіцца на пасадзе прэзідэнта нашай краіны”, -- гаворыцца ў звароце Рады беларускай інтэлігенцыі. Грамадзянская ініцыятыва заклікае кожнага, хто адчувае сябе грамадзянінам Беларусі, прыйсці на гэтую акцыю.

Зварот

21 ліпеня 2004 года сканчваецца дзесяцігадовы тэрмін знаходжання Аляксандра Лукашэнкі на пасадзе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Згодна дзеючай Канстытуцыі, гэта – максімальны тэрмін, напрацягу якога адна асоба можа знаходзіцца на пасадзе Прэзідэнта нашай краіны.

Тымчасам ні А. Лукашэнка, які па сваёй пасадзе павінен выконываць функцыі гаранта Канстытуцыі, ні іншыя асобы і структуры, у чыі абавязкі ўваходзіць забеспячэнне законнасці ў Рэспубліцы Беларусь, ніякім чынам не выказываюць свайго стаўлення да гэтай сітуацыі. Наадварот, у дзеяннях і выказваннях названых асобаў яўна праглядаецца імкненне праігнараваць гэтую праблему. Гэткая тэндэнцыя дзеячай улады прытрымлівацца не існуючых законаў, а ўласных жаданняў і патрэбаў, у выніку і прывяла да названага юрыдычнага тупіку.

У сувязі з гэтым грамадзянская ініцыятыва “Рада беларускай інтэлігенцыі” лічыць недапушчальным замоўчване факта парушэння Канстытуцыі ў выпадку, калі А. Лукашэнка будзе заставацца на пасадзе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пасля сканчэння дзесяцігадовага тэрміну і падтрымлівае прапанову па правядзенні 21 ліпеня 2004г. ў Мінску мітынгу па абмеркаванні вынікаў ягонай дзейнасці на пасадзе Прэзідэнта, а таксама сітуацыі, якая складзецца ў выпадку, калі ён не пакіне сваю пасаду пасля сканчэння легітымнага тэрміну.

Лічым, што Аляксандру Лукашэнка таксама належыць прысутнічаць на мітынгу, каб пачуць голас народа. Спадзяемся, што на гэтым мітынгу ён здзейсніць учынак, які пацвердзіць ягоную вартасць як гаранта Канстытуцыі.

Заклікаем кожнага, хто адчувае сябе грамадзянінам Беларусі, прыйсці на гэты мітынг.

Ад імя грамадзянскай ініцыятывы Рада беларускай інтэлігенцыі

Уладзімір Колас,
старшыня

12 ліпеня 2004г.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: