Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Уладзімер Арлоў: «Трэба 21 ліпеня быць разам» 10:43, 14/07/2004
Вядомы беларускі пісьменнік Уладзімер Арлоў падтрымаў акцыю 21 ліпеня, прымеркаваную да сканчэння дзесяці гадоў знаходжання Аляксандра Лукашэнкі на пасадзе прэзідэнта. “Мне вельмі блізкія погляды выдатнага гісторыка і філосафа 20-га стагодзя Арнольда Тойнбі. Ён уяўляў рух цывілізацыі, як ее няспынны дыялог “з Богам альбо Вышэйшай сілай”, якая пасылае нам свае выклікі. Калі яны зноў і зноў застаюцца без адказу, нацыя сыходзіць з гістарычнай сцэны. Трэба прызнаць, што мы, беларусы, разам з нашай краінай апынуліся ў небяспечнай зоне. Занадта шмат выклікаў часу яшчэ не атрымалі ад нас годнага адказу. Але я веру, што Беларусь мае тую крэатыўную меншасць, якая паводле Тойнбі адыгрывае ў гісторыі вырашальную ролю. Няхай гэтая меншасць яшчэ недастаткова з’яднаная, але яна ёсць. Каб упэўніцца ў гэтым трэба 21 ліпеня быць разам”, -- сказаў пісьменнік у інтэрв’ю прэс-цэнтру Хартыі.