Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 1415 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



1000 даляраў штрафу за падтрымку галадоўкі
10:55, 14/07/2004

13 ліпеня старшыня гарадзкой арганізацыі свабоднага прафсаюзу прадпрымальнікаў Тацяна Марчанка атрымала ў Цэнтральным судзе Гомеля пастанову судзьдзі Яраслава Парэмскага пра адміністрацыйнае пакараньне – штраф у 1 мільён 900 тысячаў рублёў. Пакараньне вынесена нібыта за несанкцыянаваны сход падчас чэрвеньскага страйку ў падтрымку дэпутатаў-галадоўнікаў. У той жа дзень судзьдзя Парэмскі абвясьціў рашэньне ў дачыненьні прадпрымальніка Ўладзімера Няпомняшчых. Як і Тацяна Марчанка, спадар Няпомняшчых аштрафаваны на 1 мільён 900 тысячаў рублёў. Ён таксама прызнаны вінаватым у правядзеньні несанкцыянаванага сходу на Цэнтральным рынку падчас чэрвеньскага страйку ў падтрымку дэпутатаў-галадоўнікаў.

“Адзін мільён 900 тысячаў рублёў – я ад такога штрафу ў шоку. У нас няма такіх заробкаў, каб столькі сплаціць. Гэта вар`яцкі штраф для Беларусі. Ніякія доказы з нашага боку ва ўвагу не былі прынятыя. Мяне мэтанакіравана хацелі аштрафаваць і аштрафавалі. Яшчэ нібыта і паблажку зрабілі. Маўляў, паколькі я не прычыніла істотнага ўрону правам і інтарэсам грамадзянаў, то арыштоўваць мяне не абавязкова, а аштрафаваць можна”, -- паведаміла прадпрымальніца Радыё Свабода.

Тацяну Марчанку і Ўладзімера Няпомняшчых міліцыя абвінаваціла не ў арганізацыі страйку, а ў правядзеньні на рынку 17 чэрвеня несанкцыянаванага сходу.

За судовымі справамі ў дачыненьні прадпрымальнікаў назіраў гомельскі прадстаўнік Беларускага Хэльсынскага камітэту Алесь Яўсеенка:

“Быў праведзены страйк, які хочацца нашым уладам кваліфікаваць як несанкцыянаваны сход. Супрацоўнікі міліцыі, якія затрымлівалі прадпрымальнікаў, не маглі сфармуляваць паняцьці “страйк” і “сход”. Называлі сход “скоплением людей”. Пад “скопление” можна падвесьці людзей, якія чакаюць на прыпынку тралейбуса. Можна ўсіх іх загрэбсьці і абвінаваціць у несанкцыянаваным сходзе. Ціск гэты зьвязаны з недалёкімі парлямэнцкімі выбарамі, які будуць праходзіць у кастрычніку. Усялякую апазыцыю, іншадумства спыняюць загадзя, не чакаючы выбараў”.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: