Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 1617 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Горадня: аўтар «антыпрэзыдэнцкага» верша ня знойдзены
10:52, 16/07/2004

15 ліпеня ў Горадні далі прэсавую канфэрэнцыю адвакат лідара страйкаму прадпрымальнікаў Валер’я Леванеўскага Аляксандар Бірылаў і Аляксандар Васільеў – другі, пасьля Леванеўскага, зьвінавачаны па крымінальнай справе аб публічнай абразе прэзыдэнта Беларусі. Сам Леванеўскі 2,5 месяцы сядзіць за кратамі. Сьледзтва па гэтай справе днямі было падоўжана яшчэ на месяц і да 15 жніўня падоўжаны таксама тэрмін знаходжаньня зьвінавачанага ў сьледчым ізалятары.

Адвакат Аляксандар Бірылаў паведаміў, што Валер Леванеўскі кожны дзень піша па некалькі скаргаў і заяваў, але іх перасталі рэгістраваць. А гэта, паводле адваката, уціскае ягоныя правы. Няма, напрыклад, пацьверджаньня, што заявы зьвінавачанага трапілі ў “нацыянальны сход”.

Паводле адваката, Леванеўскі напісаў больш скаргаў і заяў, чымсьці ўсе вязьні турмы. Зьвінавачаны лічыць пэўныя абмежаваньні адносна сябе перасьледам за крытыку турэмных парадкаў. Яму, напрыклад, не даюць спаць удзень, не дазволілі абвянчацца з жонкай паводле царкоўнага абраду. Цягам цэлага месяца Валер’я Леванеўскага адмаўляюцца стрыгчы нават за грошы. Яшчэ адна скарга: дворыкі для прагулак ня маюць лавачак і падстрэшкаў, таму ў дождж шпацыраваць немагчыма.

Аляксандар Бірылаў выказаў меркаваньне, што суд над Леванеўскім можа адбыцца увосень. Другім зьвінавачаным па гэтай справе ёсьць Аляксандар Васільеў. Іх зь Леванеўскім сьледзтва зьвінавачвае за распаўсюд ўлётак зь вершам, у якім нібыта маецца публічная абраза прэзыдэнта Лукашэнкі.

У пракуратуры сп. Васільева азнаёмілі з дзьвюма экспэртызамі верша, надрукаванага ва ўлётцы. Экспэртызу праводзілі выкладчыкі Гарадзенскага ўнівэрсытэту. Адзін зь іх напісаў, што там няма абразы, а другі – што можа быць ускосная абраза.

Пракуратура таксама дасылала ў Менск вершы самога Васільева й бюлетэні, якія ён выпускаў. Сталічная экспэртыза ня здолела давесьці, што ён мог бы быць аўтарам таго верша, з-за якога распачата крымінальная справа супраць яго й Леванеўскага.
Минск, Белоруссия lllll

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: