Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Партыя БНФ вылучыла кандыдатаў у выбарчыя камісіі 13:18, 19/07/2004
18 ліпеня Сойм Партыі БНФ вылучыў 52 сябра партыі ў акруговыя выбарчыя камісіі. Ад ГА “БНФ Адраджэньне” было вылучана 36 сябраў. Сёньня 19 ліпеня пакеты неабходных для рэгістрацыі дакумэнтаў перададзеныя ў прэзыдыўмы аблсаветаў, як гэтага патрабуе Выбарчае заканадаўства РБ. На гэты момант пратаколы Партыі БНФ у Менску і Менскай вобласьці, Магілёве, Горадні, Гомелі і Берасьці ўжо зарэгістраваныя пад першымі нумарамі.
Гаворыць старшыня Арганізацыйна-прававой камісіі Партыі БНФ Уладзімер Лабковіч:
- Мы спадзяемся, што ў акруговых выбарчых камісіях будуць працаваць нашыя сябры. Таксама працэс рэгістрацыі зьяўляецца тэстам для ЦВК. Ужо на першым этапе выбарчай кампаніі правяраецца жаданьне правесьці дэмакратычныя і праўдзівыя выбары. Адной з асноўных умоваў такіх выбараў зьяўляецца празрыстая праца выбарчых камісій, якая забясьпечваецца праз удзел сябраў палітычных партыяў. Белоруссия