Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 2324 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Палітвязьні ў спэцпрыёмніку на Акрэсьціна адчуваюць падтрымку сяброў з волі
16:05, 23/07/2004, Любоў Лунёва, Радыё Свабода

Пятнаццаць чалавек, арыштаваных за ўдзел у акцыі, прысьвечанай дзесяцігодзьдзю прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі, адбываюць пакараньне за кратамі спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка на вуліцы Акрэсьціна. Праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" ўсім арыштаваным надала статус вязьняў сумленьня. Паплечнікі перадалі ім харч і прэсу.

Каардынатар "Хартыі`97" Зьміцер Бандарэнка пакараны на 15 сутак – гэта самы працяглы тэрмін арышту за ўдзел у апазыцыйнай акцыі. Паводле неафіцыйных крыніц, усіх палітвязьняў трымаюць у адной камэры. Алег Корбан, Павал Юхневіч, Яўген Афнагель, Максім Вянярскі й Артур Фінкевіч правядуць у камэры спэцпрыёмніка 10 сутак. Анастасія Азарка, Аляксандар Васілеўскі й Ігар Нязоўцаў будуць адбываць пакараньне 5 сутак.

24 ліпеня на волю выйдуць палітвязьні, якіх пакаралі на трое сутак, – Анатоль Бельскі, Аляксандар Моніч, Дзяніс Быстрык, Ігар Кліўко, Аляксандар Козік і Павал Хівук. Сваякі арыштаваных разам зь сябрамі моладзевага руху "Зубр" перадалі за краты харч, прэсу й кнігі.

Адміністрацыя спэцпрыёмніка пагадзілася прыняць перадачы толькі ў тым разе, калі за кожнага палітвязьня тыя заплацяць так званыя "суткавыя". Цяпер, пасьля касмэтычнага рамонту, адны суткі знаходжаньня ў камэры Менгарвыканкам ацэньвае 2700 рублямі – удвая даражэй, чым раней. Палітвязьні жартуюць, што спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік з “адназоркавага” гатэлю перавялі ў новы статус – “дзьвюхзоркавага”.

Супрацоўніца прававой службы руху "Зубр" Ірына Тоўсьцік лічыць, што галоўнае – не харчы, а маральная падтрымка звонку:

"Мы перадалі харч, але таксама прэсу й кнігі. Вырашылі, што гэта будзе для іх і маральнай падтрымкай. Хочам, каб яны ведалі, што мы не забыліся пра кожнага зь іх. Мы іх памятаем і заўсёды гатовы дапамагчы. Мы тут, мы побач. Мы знаходзімся на волі – і нават нам горача. Мы разумеем, як сьпякотна, як немагчыма сядзець у гэтай цеснай камэры, дзе няма паветра".

У спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку няма належнай вэнтыляцыі. У такую сьпёку пятнаццаці чалавекам сядзець у адной камэры даволі цяжка. На шпацыр пакуль нікога не выводзілі. Шмат каго зьбілі ў часе затрыманьня. Некаторыя з арыштаваных трапілі за краты ўпершыню. Назіральнікі не выключаюць, што людзям пасьля стрэсу ў такіх умовах можа стаць кепска.

Каб высьветліць, ці патрэбна дапамога, адзін з арганізатараў разагнанай акцыі – дэпутат Валер Фралоў плянуе днямі наведаць палітвязьняў у спэцпрыёмніку.

"Сёньня-заўтра спакуем для іх перадачы. Рэгулярна будзем іх туды дастаўляць. І самі туды зьезьдзім. Будзем аказваць падтрымку. Абавязкова з усімі сустрэнемся. Мне здаецца, гэты першы крок. І надалей будуць нейкія акцыі менавіта з тымі хлопцамі, якія цяпер сядзяць".
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: