|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
У Мазыры зьбілі й абрабавалі актывіста АГП 11:10, 27/07/2004 Другое здарэньне адбылося ў Мозыры са старшынём першаснай гарадзкой арганізацыі АГП Анатолем Петуховым. Калі ён знаходзіўся на лецішчы, невядомыя ўлезьлі да яго ў кватэру. Зьнікла стрэльба, больш нічога не ўзялі. Злодзеяў, відаць, цікавілі паперы, бо былі адкрыты тэчкі, а ўсе паперы раскіданы па падлозе. Больш нічога не забралі, хаця на відным месцы знаходзіліся грошы й іншыя каштоўнасьці. Таксама заяўлена ў міліцыю, і заведзена крымінальная справа. І Анатоль Петухоў, і Леанід Арлоў актыўна ўдзельнічаюць у распачатай выбарчай кампаніі. Спадар Петухоў вылучыўся ў сябры мясцовай выбарчай камісіі, Арлоў – зьбіраецца балятавацца на дэпутата Палаты прадстаўнікоў. Таму яны не выключаюць, што гэтыя злачынствы былі не крымінальнага, а палітычнага характару. Зьбіцьцё палітычных актывістаў невядомымі – зусім ня рэдкасьць у сёньняшняй Беларусі. Прыгадаем толькі некаторыя падобныя выпадкі толькі гэтага году. 2 студзеня ў Белазерску былі зьбітыя кіраўнік мясцовай філіі “Народнай грамады” Яўген Акаронка і ягоная жонка – дэпутат Белазеркага гарсавету Натальля Акаронка. 17 студзеня ў Менску каля свайго дому невядомымі быў зьбіты акадэмік Радзім Гарэцкі. 8 сакавіка ў Горадні быў зьбіты прафсаюзны актывіст Іван Раман. 26 красавіка, пасьля “Чарнобыльскага шляху” невядомымі ў Віцебску былі зьбітыя сябры Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Фёдар Бакуноў і Сяргей Катушонак. 1 ліпеня каля свайго дому невядомымі ў масках былі зьбітыя дэпутат палаты прадстаўнікоў Валер Фралоў і ягоны кіроўца. 7 ліпеня невядомыя зьбілі і спрабавалі скрасьці былога дэпутата Вярхоўнага Савету Сяргея Антончыка, нагадвае Радыё Свабода. Минск, Белоруссия
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|