Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Яшчэ адзін прысуд удзельніку акцыі 21 ліпеня 13:12, 27/07/2004
27 ліпеня суд Савецкага раёну Менску асудзіў удзельніка акцыі дэмакратычнай апазіцыі 21 ліпеня, сябра руху “Зубр” Руслана Харкевіча да штрафу ў 20 базавых велічыняў. Прысуд вынес суддзя Руслан Казадаеў. Нагадаем, што пад час акцыі Харкевіч быў сціснуты і здушаны амапаўцамі, у выніку чаго з міліцэйскага пастарунку яго забрала “хуткая дапамога”. Прызначаны на сёньня суд вызначыў ягоную віну ў памеры 390 тысячаў беларускіх рублёў, што ў пераліку складае суму, адпаведную 181 доларам. Пра кампенсацыю за фізічныя пашкоджаньні гаворка не ідзе, паведаміў праваабарончы цэнтр "Вясна".