Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 2829 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Візыт аль-Башыра выкліканы патрэбай Судана ў беларускай зброі
14:41, 28/07/2004

У цэнтры Менску разьвешаныя суданскія сьцягі: учора ўвечары ў Менск з трохдзённым афіцыйным візытам прыляцеў прэзыдэнт Судану Умар Хасан Ахмад аль-Башыр з жонкай. Афіцыйна паведамляецца, што падчас візыту будуць падпісаныя пагадненьні аб гандлёвым, інвэстыцыйным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. Вайсковыя аналітыкі ўпэўненыя, што пытаньне паставак зброі – адно з самых актуальных у двухбаковых дачыненьнях. Яна пастаўляецца як наўпрост, гэтак і шляхам рээкспарту зь іншых, суседніх з Суданам дзяржаваў. Гэта – танкі, баявыя машыны пяхоты, артылерыйскія сыстэмы, а таксама стралковая зброя, якая можа выкарыстоўвацца і для дзеяньняў супраць паўстанцаў у правінцыі Дарфур, якія нядаўна былі названыя Кангрэсам ЗША генацыдам.

Прэзыдэнта Судану Умара аль-Башыра, які прыляцеў самалётам “Катарскіх авіялініяў”, у аэрапорце сустракаў прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі, які яшчэ пазаўчора быў у адпачынку. Бачна, што беларускія ўлады надаюць вялікую ўвагу гэтаму візыту. Судан – патэнцыяльна багатая краіна, якая мае вялікія запасы нафты і газу, але пакуль што, пры цяперашнім фундамэнталісцкім ісламскім ды кіраўніцтве ды шарыяцкім праве, застаецца ў міжнароднай ізаляцыі ды пад пагрозай міжнародных санкцыяў з-за генацыду супраць часткі немусульманскага насельніцтва: жорсткага дыктарскага рэжыму й грамадзянскай вайны. Аднак беларускія ўлады гэта асабліва не турбуе.

Якраз у дзень прылёту суданскага прэзыдэнта ў Менск Аляксандр Лукашэнка прымаў даверчыя лісты амбасадара гэтай краіны і заявіў пра сваё жаданьне інтэнсыфікаваць двухбаковыя дачыненьні. Паводле Аляксандра Лукашэнкі, Судан вытрымае міжнародны ціск, які на яго цяпер чыніцца.

Да Аляксандра Лукашэнкі дыпляматычных адносінаў з Суданам у Беларусі зусім не было: яны ўсталяваныя толькі ў 1999 годзе, і пасьля гэтага таваразварот паміж кранамі вырас у 10 разоў, але ўсё ж гэта даволі нязначная лічба – 12 мільёнаў даляраў. Цяпер выконваецца кантракт на пастаўку ў Судан 700 беларускіх трактароў, грузавікоў і іншай тэхнікі. Як зазначаюць у МЗС Беларусі, афіцыйны Менск разьлічвае пашырыць свой экспарт у Судан, дамовіцца пра супольнае асваеньне нафтагазавых радовішчаў гэтай краіны, стварыць там свае прадпрыемствы машынабудаўнічай, нафтахімічнай і фармацэўтычнай галінаў, вучыць суданскіх студэнтаў у Беларусі і накіроўваць у гэтую краіну сваіх спэцыялістаў.

Судан знаходзіцца пад пагрозай міжнародных санкцыяў за жорсткае вядзеньне грамадзянскай вайны і генацыд ў адносінах да неарабскага насельніцтва краіны. А можа, гэты візыт выкліканы патрэбай Судана ў беларускай зброі? Зрэшты, афіцыйныя беларускія ўлады і не хаваюць, што прадаюць зброю ў Судан. У леташняй нацыянальнай справаздачы МЗС аб палітыцы экспартнага кантролю Судан быў пазначаны як другая пасьля Ірану паводле значнасьці краіна-імпарцёр беларускай зброі, нагадвае Радыё Свабода. Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: