Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Магілёве затрымалі актывістаў Партыі БНФ 10:48, 28/07/2004
27 ліпеня актывісты палітычных партый раздавалі ў цэнтры Магілёву друкаваныя віншаваньні з Днём незалежнасьці, газэты, інфармацыйныя матэрыялы «Пяцёркі Плюс». Кіраўнік Магілёўскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Віталь Макаранка, яго намесьнік Зьміцер Салаўёў і сябра Сойму Юры Голубеў вялі тлумачальныя размовы з жыхарамі Магілёву. Каля 18.30 супрацоўнікі міліцыі затрымалі фронтаўцаў і адвезьлі іх у апорны пункт міліцыі да «высьвятленьня асобы». Для далейшага разьбаральніцтва «парушальнікаў» даставілі ў Ленінскі РАУС, дзе былі складзеныя тлумачальныя і вынятыя друкаваныя матэрыялы.