Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Старшыня Агульнацыянальнага страйкаму прадпрымальнікаў і сябра Еўрапейскай кааліцыі “Свабодная Беларусь” Валеры Леванеўскі спыніў галадоўку ў сьледчым ізалятары. Пра гэта паведаміў Радыё Свабода ягоны адвакат Аляксандар Бірылаў. Леванеўскі патлумачыў, што адміністрацыя турмы выканала два ягоныя патрабаваньні, таму ён вырашыў спыніць галадоўку. Яго нарэшце прыняў намесьнік начальніка турмы, а з камэры, дзе сядзіць спадар Леванеўскі, забралі вязьня, які ўвесь час ствараў канфліктныя сытуацыі.
Тым часам, мера стрыманьня для Валер’я Леванеўскага пакінута ранейшаю: ён будзе сядзець у сьледчым ізалятары да сярэдзіны жніўня. Так вырашыла 27 ліпеня калегія Гарадзенскага абласнога суду.
Раней ягоная жонка накіравала заяву ў пракуратуру: яна лічыць, што мужа й сына Ўладзімера, супраць якога таксама вядзецца крымінальная справа, перасьледуюць за палітычныя перакананьні. Марына Леванеўская просіць выпусьціць Валер’я Леванеўскага з-за кратаў і правесьці праверку абгрунтаванасьці вылучанага да яго зьвінавачаньня. Зьвінавачваюць спадара Леванеўскага, як вядома, – за публічную абразу прэзыдэнта Лукашэнкі. lllll Белоруссия