Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Леванеўскага больш не абвінавачваюць у правядзеньні несанкцыянаванага мітынгу 11:05, 29/07/2004
З старшыні Агульнанацыянальнага страйкаму прадпрымальнікаў і ўдзельніка Еўрапейскай кааліцыі “Свабодная Беларусь” Валерыя Леванеўскага зьнята абвінавачаньне ў арганізацыі 1 траўня ў Горадні несанкцыянаванага мітынгу. Па-ранейшаму кіраўніка страйкаму прадпрымальнікаў абвінавачваюць у нанясеньні публічнай абразы прэзыдэнту Лукашэнку. Валер Леванеўскі ўжо 89 дзён знаходзіцца за кратамі. Сьледзтва па крымінальнай справе аб абразе прэзыдэнта пакуль ня скончанае.
Новую пастанову аб прыцягненьні ў якасьці абвінавачанага атрымаў намеснік старшыні страйкаму прадпрымальнікаў Аляксандар Васільеў. У адной пастанове цяпер два абвінавачаньні - у публічнай абразе прэзыдэнта і ў арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу. Зьявіліся і новы фармулёўкі.
“У пастанове ёсьць артыкул 342 - гэта арганізацыя несанкцыянаванага мітынгу і беспарадкаў. Я высьветліў з гэтай пастановы, што я разам зь Леванеўскім вельмі моцна “дэстабілізаваў грамадзка-палітычную сытуацыю” ў Горадні”, -- паведаміў Аляксандр Васільеў Радыё Свабода.
Паводле Аляксандра Васільева, сьледчы яму паведаміў, што крымінальная справа паводле артыкулу 342 - аб арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу адносна Валерыя Леванеўскага і ягонага сына Ўладзімера спыненая. Спадар Васільеў мяркуе, прычына ў тым, што абодвух сваім часам пакаралі за мітынг адміністрацыйным арыштам. Минск, Белоруссия lllll