Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ута Цапф: Рэпрэсіі супраць ЭГУ мусяць быць спыненыя 12:38, 29/07/2004
Намесьніца дакладчыка па зьнешняпалітычных пытаньнях сацыял-дэмакратычнай фракцыі Бундэстагу Ута Цапф перакананая, што сытуацыя вакол Эўрапейскага гуманітарнага універсітэту можа значна пагоршыць дачыненьні паміж Беларусьсю і Нямеччынай ды Беларусьсю і Эўразьвязам.
У адмысловай заяве нямецкай парлямэнтаркі, якую падае Радыё Свабода, гаворыцца: “Рэпрэсіі супраць Эўрапейскага гуманітарнага універсітэту мусяць быць спыненыя, а сама ўстанова мусіць працаваць. Створаны ў 1992 годзе ўніверсітэт – адзіная прыватная вышэйшая установа ў Беларусі, якая фінансуецца Нямеччынай, Францыяй, Эўразьвязам і міжнароднымі прыватнымі фондамі. Гэтай высокага рангу акадэмічнай ўстанове пагражае закрыцьцё, паколькі дзяржава ад 5га жніўня адмаўляецца працягнуць дамову аб арэндзе. Такое рашэньне, па сутнасьці, ёсьць канцом для ЭГУ і цяжкім ударам для акадэмічнай свабоды ў Беларусі.
Без перабольшаньня, рэпрэсіі супраць ЭГУ робяцца ў выніку палітычна матываванага ціску. Ужо працяглы час ўрад імкнецца зьмясьціць з пасады рэктара Анатоля Міхайлава. Вельмі відавочнымі выглядаюць спробы ліквідаць гэты апошні незалежны беларускі ўніверсытэт.
Беларускі ўрад мусіць спыніць усе рэпрэсіі і аднавіць нармальныя ўмовы для існаваньня гэтай навучальнай установы. Закрыцьцё ЭГУ выклікала б цяжкую напружанасьць у дачыненьнях Беларусі зь Нямеччынай і ЭЗ”. Минск, Белоруссия