Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 3031  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Менская міліцыя зьбіраецца дэпартаваць грамадзяніна Вялікай Брытаніі
10:57, 30/07/2004

29 ліпеня минская міліцыя забрала пашпарт у грамадзяніна Вялікай Брытаніі Алана Флаўэрза. Доктар Алан Флаўэрз – выкладчык ядзернай фізыкі ў Кінгстанскім унівэрсытэце ў Лёндане, ад 1992 году займаўся пытаньнямі, зьвязанымі з Чарнобыльскай катастрофай, радыяцыяй, аздараўленьнем беларускіх дзяцей, гуманітарных кантактаў. Доктар Флаўэрз знаходзіўся ў Беларусі на запрашэньне Сахараўскага інстытуту, дзе чытаў курс лекцыяў. Апрача таго доктар Флаўэрз – адзін з заснавальнікаў і куратараў Эўрапейскага моладзевага парлямэнту. Доктар Флаўэрз выказаў меркаваньне Радыё Свабода, што беларускія ўлады рыхтуюць яго дэпартацыю і што, верагодна, у суботу ён будзе вымушаны пакінуць Беларусь.

Прафэсар Флаўэрз зьяўляецца ганаровым прафэсарам Сахараўскага інстытуту, у будынку якога і адбыўся гэты інцыдэнт. Супрацоўнікі беларускага КГБ і міліцыі забралі ў яго пашпарт. Улады абвінавачваюць яго ў парушэньні правілаў знаходжаньня іншаземцаў у Беларусі. Алан Флаўэрз заяўляе, што ён знаходзіцца ў Беларусі зь легальнай візай і рэгістрацыяй.

Заўтра ягоная справа будзе разглядацца ў аддзеле візаў і рэгістрацыяў Партызанскага раёну гораду Менску.

Магчымыя прычыны – незадавальненьне ўладаў дзейнасьцю доктара Фаўлза, у прыватнасьці, ягоны ўдзел у летніку Моладзевага эўрапейскага парлямэнту (European Youth Parliament) у Кобрыні, які адбыўся ў гэтым месяцы.

“Мне вельмі сумна за сваіх сяброў у Беларусі, бо я адчуваю сябе вельмі няпэўна, што датычыць таго, калі я змагу вярнуцца сюды і працягнуць сваю працу, культурную дзейнасьць, арганізацыю паездак беларусаў у Брытанію, гуманітарную дзейнасьць, свае дасьледаваньні, сваю адукацыйную дзейнасьць... Гэтай раніцай я прачнуўся зь легальнай візай і правільна зробленай рэгістрацыяй. Але мне сказалі, што я парушыў адміністрацыйны кодэкс, што нехта адмяніў маю візу, без усялякіх паведамленьняў. І тым хто, мяне запрашаў, таксама нічога не паведамілі, а мяне афіцыйна запрасіў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт”, -- сказаў доктар Флаўэрз Радыё Свабода.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: