Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 3031  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дэпутаты польскага Сэйму пікетавалі амбасаду Беларусі
10:55, 30/07/2004

50 дэпутатаў польскага Сэйму, у тым ліку віцэ-сьпікер польскага парлямэнту 29 ліпеня правялі каля беларускай амбасады ў Варшаве акцыю пратэсту супраць парушэньня палітычных правоў грамадзянаў Беларусі.

“Мы атрымалі інфармацыю ад нашых партнэраў зь Беларусі пра тое, што беларускія улады хочуць спыніць дзейнасьць шэрагу апазыцыйных партыяў. У адмысловым лісьце Беларускага народнага фронту беларускія апазыцыянэры зьвяртаюцца з заклікам да нашай партыі і ўсіх палякаў не пакінуць беларусаў, якія цяпер змагаюцца супраць рэжыму, у цяжкі для іх час. Мы зробім усё, каб палякі згодна выступілі ў абарону грамадзянскіх правоў ў Беларусі і будзем дапамагаць беларускай апазыцыі ўсімі магчымымі сродкамі”,– заявіў у часе прамовы перад прысутнымі віцэ-сьпікер Сэйму, лідэр партыі “Грамадзянская плятформа” Дональд Туск.

Каля новага будынку беларускай амбасады ў Варшаве сабраліся каля 50 дэпутатаў парлямэнту ад гэтай партыі, і яшчэ прыкладна столькі ж сябраў моладзевай арганізацыі “Грамадзянскай плятформы” – “Маладыя дэмакраты”, а таксама сябры “Зьвязу на карысьць дэмакратыі ў Беларусі”. Прысутныя трымалі плякаты “Лукашэнку пад суд!”, “Стоп Лукашэнка!”.

Віце-сьпікер Сэйму заявіў таксама, што ў бліжэйшы час дэпутаты ад “Грамадзянскай плятформы” ў Эўрапейскім парлямэнце пачнуць шырокамаштабную кампанію, мэта якой – прыцягнуць увагу Эўразьвязу да сытуацыі ў Беларусі.

“Я перакананы, што акцыя нашых дэпутатаў будзе ўспрынятая з разуменьнем усімі дэпутатамі Эўрапарлямэнту. Ужо ў хуткім часе мы будзем сьведкамі вельмі сур’ёзнай акцыі ў справе Беларусі ў Эўрапапрлямэнце”, – заявіў Дональд Туск. Прысутныя сустрэлі ягоныя словы аплядысмэнтамі.

Варта адзначыць, што лібэральная партыя “Грамадзянская плятформа” ёсьць цяпер найбольш папулярнай палітычнай сілай у Польшчы. У наступным годзе “Грамадзянская плятформа” праўдападобна выйграе парлямэнцкія выбары і ўтворыць новы ўрад, паведамляе Радыё Свабода.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: