Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
23 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У акруговых камісыях Магілёўскай вобласьці ня будзе прадстаўнікоў апазыцыі
13:52, 02/08/2004, фота ByMedia.net

2 жніўня ў Магілёве адбылося сумеснае пасяджэньне Прэзыдыюму Магілёўскага абласнога Савету дэпутатаў і Магілёўскага аблвыканкама, на якім былі створаныя акруговыя камісыі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга скліканьня . На пасяджэньні старшыняваў кіраўнік Магілёўскага аблвыканкаму Барыс Бытура. Згодна з адзіным пунктам парадку дня пасяджэньня ў Магілёўскай вобласьці было створана 13 акруговых камісыяў з максымальнай колькасьцю сябраў – 13 чалавек у кожнай. На 169 месцаў сябраў акруговых камісыяў было пададзена 258 заяваў, у т.л. 52 – ад палітычных партыяў, 77 – ад выбаршчыкаў. Зь некалькіх дзясяткаў апазыцыйных прэтэндэнтаў у склад акруговых камісыяў не патрапіў ніводзін чалавек, паведаміў праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Прадстаўнікі апазыцыйных арганізацыяў былі адхіленыя па такіх, напрыклад, падставах: “задужа малады” (С.Нягацін, 27 гадоў, ПБНФ), “няма досьведу працы”, “няправільнае афармленьне дакумэнтаў” й г.д. Былі таксама адхіленыя ўсе непрацуючыя апазыцыйныя прэтэндэнты ў склад камісыяў.

Склады акруговых камісыяў былі складзеныя дэ-факта яшчэ да пачатку пасяджэньня: як заявіў дакладчык Сівайлаў, “мы будзем разглядаць толькі тых, каго мы прапануем не ўключаць у склад камісыяў”, што й адбылося. Ніводная кандыдатура тых прэтэндэнтаў, зь якіх і былі сфармаваныя камісыі, не была абмеркаваная на пасяджэньні.

Першыя пасяджэньні створаных акруговых камісыяў пройдуць 3 жніўня. Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: