Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Яшчэ пяцёра маладых людзей, арыштаваных за ўдзел у акцыі 21 ліпеня, прысвечанай сканчэнню дзесяцігадовага тэрміна кіравання Аляксандра Лукашэкі, выйшлі 31 ліпеня на волю. Яўген Афнагель, Павал Юхневіч, Максім Вейнярскі, Артур Фінкевіч і Алег Корбан былі прыгавораныя да дзесяці сутак арышту. Ля турэмнай брамы іх сустракалі дзесяткі актывістаў руху “Зубр” і “Маладога фронту”. На дадзены момант за кратамі застаўся адзін удзельнік акцыі 21 ліпеня, каардынатар грамадзянскай ініцыятывы “Хартыя’97” Зміцер Бандарэнка, які быў асуджаны да 15 сутак арышту.