Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 34 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Гародні скончана сьледзтва па крымінальнай справе аб абразе прэзыдэнта
10:40, 03/08/2004

У Горадні скончана сьледзтва па крымінальнай справе аб публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі. Зьвінавачаных двух – гэта кіраўнікі страйкаму прадпрымальнікаў Валер Леванеўскі й Аляксандар Васільеў. 2 жніўня яны ўпершыню ўбачылі матэрыялы сваёй крымінальнай справы, якія склалі шэсьць тамоў. У зьвінавачаньні цяпер удакладнена: яны ўдвох распаўсюдзілі ўлётку, на адвароце якой надрукаваны верш на рускай мове “Рахунак за камунальныя паслугі або “жыроўка”, які, нібыта, абражае прэзыдэнта.

Валеры Леванеўскага падчас сьледзтва трымалі за кратамі, дзе ён сядзіць 94 дзень. З матэрыяламі крымінальнай справы ён знаёміцца ў турме з прысутнасьцю свайго адваката. Аляксандар Васільеў, тым часам, тое самае рабіў у Ленінскай раённай пракуратуры. Ягоныя ўражаньні ад першых трох тамоў такія:

“Сабралі ўсе нашыя бюлетэні за некалькі гадоў. І вось яны лічаць, што работа, якую мы праводзілі, – накіравана на дэстабілізацыю грамадзка-палітычнай абстаноўкі”.

Тут маюцца на ўвазе бюлетэнь “Предприниматель” ды іншыя, у якіх спадары Леванеўскі й Васільеў асьвятлялі праблемы прадпрымальнікаў і іхныя акцыі пратэсту. На цяперашні час Аляксандра Васільева таксама зьвінавачваюць за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу 1 траўня ў Горадні, пасьля якога, лічыць сьледзтва, адбылося несанкцыянаванае шэсьце з грубым парушэньнем грамадзкага парадку, нагадвае Радыё Свабода.
Минск, Белоруссия lllll

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: