Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Судовыя выканаўцы спрабавалі апісаць маёмасьць рэдакцыі «Народнай Волі» 10:41, 03/08/2004
Судовыя выканаўцы спрабавалі апісаць маёмасьць рэдакцыі газэты “Народная Воля” 2 жніўня. Рашэньнем суду газэта мусіць выплаціць прадпрымальніку Сяргею Атрошчанку больш за пятнаццаць мільёнаў рублёў за абразу гонару і годнасьці. Разам з судовымі выдаткамі сума складае больш за сямнаццаць мільёнаў. Галоўны рэдактар “Народнай Волі” Іосіф Сярэдзіч адмовіўся падпісваць пастанову на вопіс, бо спадзяецца абскардзіць рашэньне папярэдніх судовых інстанцыяў у Вярхоўным судзе, паведамила Радыё Свабода.